viasna on patreon

Павел Левінаў: «Няма забароны - ёсць пікет: Свабоду Алесю Бяляцкаму!» (Фота)

2013 2013-08-04T16:04:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-ales-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Левінаў

Павел Левінаў

«Скарачэнне» ўладных пасад прывяло да збою сістэмы. З трох пададзеных у Віцебску праваабаронцам Паўлам Левінавым заявак на пікеты ў падтрымку палітвязня, кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, забарона паступіла толькі на адну.
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна В.Галанаў забараніў Паўлу Левінаву правядзенне 1-хвіліннага пікету на плошчы Свабоды, палічыўшы, што пра Свабоду, хай і хвіліну, неабходна вяшчаць не на плошчы, а ў парку супрацоўнікам міліцыі, медыцынскіх і жыллёва-камунальных устаноў.
Ад службовых асобаў адміністрацыі Чыгуначнага раёна адказы не паступілі.
Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Т.Баглай забараніла правядзенне пікету ... ва ўстаноўленым гарвыканкамам месцы - парку 30-годдзя ВЛКСМ. А заяўлены быў пікет на агітацыйнай пляцоўцы, размешчанай на дваровай тэрыторыі дамоў 39 і 39 к.1 па Маскоўскім праспекце г.Віцебска.
Павел Левінаў скарыстаўся падарункам уладаў і правёў заяўленыя пікеты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства