viasna on patreon

Бабруйск: Супрацоўнікі УУС адрэагавалі на інфармацыю пра свастыку

2013 2013-07-29T12:48:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-svastyka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вольга Піманава, бабруйская грамадская актывістка, нечакана для сябе атрымала ліст з УУС за подпісам Віталя Харлапава,  часова выконваючага абавязкі начальніка упраўлення.

“Паведамляю, што УУС Бабруйскага гарвыканкама па Вашай інфармацыі аб наяўнасці фашысцкай свастыкі на закінутым будаўнічым аб’екце па праспекту Будаўнікоў праведзена праверка. Факты, указаныя ў Вашай інфармацыі, падцвердзіліся”, - гаварыцца ў лісце.

-Справа ў тым, што я не пісала ніякіх заяў у міліцыю, і інфармацыя пра свастыку з’явілася толькі ў інтэрнэце, - кажа Вольга Піманава. – Лічу, што міліцыянты адрэагавалі аператыўна.

У лісце з УУС таксама паведамляецца, што справа аб адміністрацыйным парушэнні па гэтай справе спынена, бо асобу, якая намалявала свастыку, не ўстанавілі. Таксама супрацоўнік УУС адзначыў, што ў выпадку, калі гэтага чалавека ўсё ж знойдуць, паведамяць пра гэта Вользе Піманавай. Вінаватага чакае пакаранне па артыкуле 17.10 Адміністрацыйнага кодэкса РБ “Прапаганда і (ці) публічнае дэманстраванне, выраб і (ці) распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі”.
Нагадаем, свастыка знаходзілася на сцяне будынка ў мікрараёне №6 прыблізна паўтары месяцы. Пасля таго, як інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце “Вясны”, камунальнікі яе прыбралі.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства