viasna on patreon

Прапаў Павел Вінаградаў, які збіраўся на суд над Някляевым

2013 2013-07-25T13:00:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала яго жонка Святлана.

«Павел, напісала яна, у 10.30 выклікаў таксі, каб ехаць на суд да Уладзіміра Някляева, выйшаў з кватэры і больш яго не чулі і не бачылі. Аператар кажа, што выклік адзначаны, што «не адбыўся».

Пазней Святлана ўдакладніла: кіроўца таксі паведаміў аператару, што выйшлі трое мужчын і сказалі, што нікуды не паедуць.

Павел Вінаградаў — грамадскі актывіст, лідар моладзевага крыла «Змена» кампаніі «Гавары праўду». Адседжваў тэрмін за«Плошчу-2010», пасля неаднаразова затрымліваўся і атрымоўваў адміністрацыйныя суткі (14 адм. арыштаў) за крэатыўныя акцыі і ў прэвентыўным парадку.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства