viasna on patreon

Уладзімір Някляеў: “Без мяне мяне судзілі”

2013 2013-07-25T12:25:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niakliaeu-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў

У судзе Ленінскага раёна Менска 25 ліпеня павінна была разглядацца справа былога кандыдата ў прэзідэнты, лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», паэта Уладзіміра Някляева. Ён мусіў быць вызвалены ад адбыцця пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады па ч.1 арт.342 КК РБ  за арганізацыю дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ўдзел у іх.

Насамрэч, суд адбыўся яшчэ 23 ліпеня. Гэта стала вядома пасля таго, як сакратар суду запрасіла Ул. Някляева ў кабінет. Праз некалькі хвілін Някляеў выйшаў з кабінету і паведаміў журналістам, што суд адбыўся, і яму выдалі пастанову, у якой гаворыцца, што Някляеў адбыў свой тэрмін пакарання без спагнанняў, таму ён вызваляецца ад далейшага адбыцця пакарання. Такім чынам суд адбыўся без удзелу ў ім і Някляева, і ягонага адваката. Нават суддзя Вольга Коцур у гэты час была занятая іншым працэсам.

На прыступках Дому правасуддзя, дз сабраліся прадстаўнікі дыпмісій, палітыкі, праваабаронцы, былыя палітвязні і паплечнікі па кампаніі "Гавары праўду!", адбылася імправізаваная прэс-канферэнцыя, на якой Уладзімір Някляеў заявіў, што пакуль не адчувае сябе вольным чалавекам. Кажа, што яго перавялі ў асобнай камэры ў агульную. «У Беларусі ўсе грамадзяне ў пэўным сэнсе вязні і закладнікі, нават нявольнікі”.

Пакуль Някляеў не ведае, ці захоўваецца ў яго судзімасць. «Мае ​​адвакаты кажуць, што калі чалавек не адбываў пакаранне ў турме, то судзiмасць не захоўваецца, але ў судзе кажуць, што яна будзе захавана на працягу яшчэ двух гадоў. Таму я не ведаю, вернутыя ці мне ўсё грамадзянскія правы», - падкрэсліў экс-кандыдат у прэзідэнты.

Мімж тым, згодна з ч.1 артыкула 97 Крымінальнага кодэксу РБ, - «у асуджаных з адтэрміноўкай выканаканння пакарання (справы Ірыны Халіп і Уладзіміра Някляева), а таксама асуджаных умоўна (Вазняк, Дзмітрыеў, Фядута, Рымашэўскі, Марцалеў) судзімасць пагашаецца АДРАЗУ пасля вызвалення ад пакарання ці пасля сканчэння выпрабаваўчага тэрміну. А судзімасць на працягу адпаведных тэрмінаў захоўваецца ў тых, хто адбыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення (абмежавання - як у Севярынца) волі і ў памілаваных (яны лічацца адбыўшымі пакаранне).

Працы журналістаў каля будынку суду  перашкаджалі супрацоўнікі міліцыі. У прыватнасці, спрабавалі праверыць акрэдытацыю у тэлежурналістаў кампаніі “БелСАТ”. Тэрыторыю вакол будынку суду патрулявалі чацвера пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі, усіх грамадзян, што прыйшлі падтрымаць Някляева, здымалі на відэакамеру.

 

Пастанова суду ад зняцці пакарання з Ул. Някляева.
"Вольная" Ірына Халіп з праваабаронцамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства