viasna on patreon

Глыбачане павіншавалі Зміцера Дашкевіча з Днём народзінаў (фота)

2013 2013-07-21T09:32:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/glybokae-dashk-d-n-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 ліпеня, у Дзень народзіаў палітвязня, у Глыбокім адбылася прэзентацыя кнігі "Голас с рэзервацыі" мясцовага паэта Люцыяна Шчаснага. Але прысутныя не толькі павіншавалі аўтара з гэтай падзеяй: карыстаючыся нагодай сабрацца разам, глыбоцкія актывісты падпісалі паштоўкі палітвязню Зміцеру Дашкевічу.

-- Збіраючыся павіншаваць Зміцера з народзінамі, мы не былі пэўныя, што нашы паштоўкі трапяць да яго менавіта сёння. Зразумела, гэта ўсё залежыць ад пошты, ад цэнзуры, урэшце, ад  кіраўніцтва гарадзенскай турмы, дзе ён адбывае пакаранне  Таму свае віншаванні мы  падпісвалі 20-га ліпеня, менавіта ў  Дзень народзінаў палізняволенага. І цяпер, калі б паштоўкі да яго не дайшлі, яны ўсё адно будуць несці адбітак гэтай падзеі. І, спадзяюся, парадуюць Зміцера Дашкевіча, якіму мы ад душы жадаем  моцы і волі, -- распавёў глыбоцкі актывіст кампаніі "Гавары праўду" Яраслаў Берніковіч.

Свой мінулы Дзень народзінаў Зміцер Дашкевіч сустрэў якраз  у Глыбокім – у глыбоцкай калоніі №13. Адсюль ён мусіў бы выйсці на волю, але 28 жніўня 2012  года тут, у калоніі,  адбыўся  выяздны суд, на якім года  лідэра «Маладога Фронту» асудзілі яшчэ на год зняволення  -- нібыта за  непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы.

Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 18 снежня 2010 разам з Эдуардам Лобавым. Іх абвінавацілі ў збіцці двух мінчан. Па сфабрыкаванай спецслужбамі справе пра хуліганства Дашкевіча пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі, Лобава — чатырма.

Асуджаны Дашкевіч павінен быў выйсці на свабоду напрыканцы  2012 года, але выяздны суд дадаў палітвязню яшчэ 1 год зняволення  паводле часткі 1  артыкула 411 Крымінальнага кодэкса. Прычым год - гэта максімальны тэрмін, прадугледжаны гэтым артыкулам…У гэты тэрмін залічылі і тыя 4 месяцы, якія Зміцер яшчэ мусіў адбыць  паводле ранейшага прысуду.

Такім чынам, калі ў адносінах да палітвязня не будзе новых рэпрэсій, вызвалення Зміцера  Дашкевіча родныя і паплечнікі чакаюць ужо неўзабаве --28 жніўня.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства