Брэст: пракуратура заяўляе, што ў рэгіёне самы нізкі ўзровень злачыннасці
Такія высновы былі зробленыя падчас паседжання калегіі пракуратуры Брэсцкай вобласці, дзе падведзены вынікі дзейнасці гэтай установы за шэсць месяцаў 2013 года.
Адзначалася, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных злачынстваў на Брэстчыне скарацілася амаль на 6% (с 6039 да 5684), а ўзровень злачыннасці ў разліку на 10 тысячаў жыхароў застаецца самым нізкім у Беларусі.
Разам з тым, паводле афіцыйных дадзеных, за студзень-чэрвень абласная пракуратура выявіла 15 карупцыйных правапараушэнняў і ў яшчэ амаль паўсотні выпадкаў былі створаны ўмовы для карупцыі. Адным з накірункаў барацьбы з карупцыяй у Брэсце лічаць кантроль за дзейнасцю мясцовых жыллёва-эксплуатацыйных служб, у тым ліку ў справе абгрунтаванасці разлікаў, што выстаўлены грамадзянам за карыстанне камунальнымі паслугамі.