viasna on patreon

Заяўка на пікет да другой гадавіны арышту Алеся Бяляцкага пададзена ў Бярозе

2013 2013-07-19T18:30:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч падалі заяўку на пікет на 4 жніўня ў Бярозаўскі райвыканкам. Заяўнікі плануюць правесці пікет  ад 16 да 17 гадзін у адведзеным уладамі месцы – на гарадскім стадыёне. Удзел у пікеце плануецца да 10 чалавек.

Папярэдне актывісты паспрабавалі скласці дамовы з міліцыяй, ЖКГ і бальніцай. У міліцыі паведамілі, што па дамоўленасці з райвыканкамам дамова будзе складзена, калі ў райвыканкаме скажуць, што гэта патрэбна. Жыллёва-камунальная гаспадарка паабяцала скласці дамову ў панядзелак 22 ліпеня. У бальніцы галоўнага ўрача з 16 гадзін не было на месцы, яна адлучылася. І сакратар сказала, што пытанне можа быць разгледжана ў панядзелак.

Мэта пікету – нагадаць бярозаўчанам пра несправядлівы прысуд кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму і прыцягнуць увагу грамадскасці на наяўнасць палізняволеных у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства