Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў заяўку на пікет 4 жніўня
https://spring96.org/be/news/64542
2013
2013-07-19T17:12:25+0300
2013-07-19T17:12:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-ekalog.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін намерыўся правесці адзіночны пікет ў дазволеным уладамі месцы – парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дамовы на абслугоўванне з дзяржаўнымі службамі – міліцыяй, бальніцай і ЖКГ- не заключаў, паколькі лічыць, што можа абысціся сваімі сіламі. Пра гэта ён паведаміў у сваёй заяўцы.
Па словах У.Вялічкіна, пікет прысвечаны другой гадавіне арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага. Праваабаронца лічыць арышт і асуджэнне Бяляцкага абсалютна незаконнымі, пра што і хоча распавесці грамадзянам падчас пікету. Сваім пікетам ён таксама хоча прыцягнуць увагу да ўсіх палітвязняў у Беларусі.