viasna on patreon

У Баранавічах пададзена заява на пікет ў падтрымку Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

2013 2013-07-19T16:16:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-zajava-piket-bial.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 ліпеня ў Баранавіцкі гарвыканкам пададзена заява на правядзенне 4 жніўня ў цэнтры горада (плошча Леніна, ля фантана) інфармацыйнага пікету ў падтрымку палітычна зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ўжо 2 гады знаходзіцца ў турме.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць праваабаронца Сяргей Гоўша і грамадскі актывіст Віктар Сырыца. Гэтае інфармацыйнае мерапрыемства запланавана з мэтаю звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных вязняў у нашай краіне, якіх сёння налічваецца 12 чалавек.

 – Сваім пікетам мы хочам падкрэсліць, што ў Беларусілюдзей караюць за палітычныя погляды. А яшчэ мы хочам маральна падтрымаць не толькі Алеся Бяляцкага, але і ўсіх палітвязняў, якіх, як мы лічым, асудзілі незаконна, – заявіў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Ён таксама адзначыў, што акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага – агульнарэспубліканская і праводзіцца па ініцыятыве праваабаронцаў.

 

Папярэднія дзве заявы на пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў 2012 годзе Баранавіцкі гарвыканкам не задаволіў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства