Cуд па справе Ірыны Халіп
19 ліпеня ў судзе Партызанскага раёна Менска разглядаецца крымінальная справа журналісткі Ірыны Халіп. Суддзя - Рыта Шаграй.
Прадстаўніца абвінавачання — Сакалова.
Ірына Халіп была асуджана 16 мая 2011 года нібыта за ўдел у так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Ірыну Халіп пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Ад таго часу журналістка не мае права пакідаць Менск і абавязаная кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і знаходзіцца дома пасля 22.00.
Цяпер суд мусіць прыняць рашэнне: вызваліць Ірыну Халіп, адправіць яе ў калонію або пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін.