viasna on patreon

Зварот Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі да арганізацыяў, што прымалі ўдзел у яе заснаваньні

2007 2007-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

УВАГА!

Зьвяртаемся да арганізацыяў, што прымалі ўдзел у заснаваньні Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Падчас аднаго зь ператрусаў на кватэры грамадзкага актывіста былі сканфіскаваныя дакумэнты, датычныя рэгістрацыі асацыяцыі (саюзу) грамадзкіх аб’яднаньняў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. У тым ліку некаторыя анкеты і заявы на ўступленьне ў Асамблею НДА, падпісаныя прадстаўнікамі арганізацыяў у пэрыяд да 2005 году.

На падставе гэтых дакумэнтаў ў дадзены моманат міністэрства юстыцыі дасылае арганізацыям-заснавальнікам лісты з прапановай адмовіцца ад удзелу ў заснаваньні Асамблеі НДА. Міністэрства спасылаецца на тое, што паводле новай рэдакцыі Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” (набыла сілу 29 кастрычніка 2005 года) забараняецца дзейнасьць незарэгістраваных саюзаў грамадзкіх аб’яднаньняў.

У сувязі з выкладзеным паведамляем наступнае:

На працягу 2000-2005 гадоў шматлікімі грамадзкімі аб’яднаньнямі Беларусі ажыцьцяўлялася дзейнасьць, скіраваная на стварэньне асацыяцыі (саюзу) грамадзкіх аб’яднаньняў “Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі”. У тым ліку былі сабраныя і пададзеныя ў рэгіструючы орган устаноўчыя дакумэнты для рэгістрацыі асацыяцыі, якія патрабуецца прадставіць у адпаведнасьці з заканадаўствам.

Міністэрства юстыцыі ў 2003 годзе адмовіла ў рэгістрацыі асацыяцыі, і гэтае рашэньне было пацьверджанае Вярхоўным судом. У дадзены момант ажыцьцяўляецца працэдура абскарджаньня гэтага незаконнага рашэньня ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Аднак, з улікам атрыманай адмовы, беларускія грамадзкія аб’яднаньні працягнулі працу па стварэньні асацыяцыі (саюзу) грамадзкіх аб’яднаньняў Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Былі падрыхтаваныя ўсе ўстаноўчыя дакументы, у тым ліку – сабраныя заявы грамадзкіх аб’яднаньняў з пацьвярджэньнем намеру аб стварэньні Асамблеі НДА. У сувязі зь немагчымасьцю знайсьці юрыдычны адрас для рэгістрацыі асацыяцыі, гэтыя дакументы не былі перададзеныя ў рэгіструючы орган.

Такім чынам, арганізацыі-заснавальнікі Асамблеі НДА не ажыцьцяўлялі ніякай незаконнай дзейнасьці, карыстаючыся устаноўленым законам правам грамадзкіх аб’яднаньняў на стварэньне саюзаў (асацыяцыяў).

У сувязі з ўступленьнем у сілу новай рэдакцыі Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” вы можаце:

Прыняць фармальнае рашэньне аб тым, што ў дадзены момант удзел ў стварэньні асацыяцыі (саюзу) грамадзкіх аб’яднаньняў “Асамблеі НДА” зьяўляецца немэтазгодным і даручыць старшыні арганізацыі спыніць дзейнасьць, скіраваную на стварэньне асацыяцыі (саюза) “Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў”, калі вы гэтае рашэньне не прынялі раней.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства