Маладафронтаўцам, якія дагэтуль праходзілі падазраванымі па крымінальнай справе, прад'яўленае абвінавачаньне
https://spring96.org/be/news/6449
2007
2007-03-29T10:00:00+0300
2007-03-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі і Наста Палажанка лічаць, што ў сьпісе абвінавачаных могуць быць і іншыя іхныя паплечнікі. Сёньня а 14-й гадзіне маладафронтаўцы прыдуць у Менскую гарадзкую пракуратуру знаёміцца з матэрыяламі заведзеных на іх спраў, паведаміла Радыё Свабода.
Крымінальную справу супраць незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” КДБ распачаў 4 лютага. Максімальнае пакараньне паводле артыкула 193.1 КК РБ – два гады зьняволеньня.