З 25 сакавiка парафiяне гомельскага касцёла Нараджэння Божай Мацi пачалi малiтвы за ненароджаных дзяцей
https://spring96.org/be/news/6446
2007
2007-03-29T10:00:00+0300
2007-03-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта БелаПАН паведаміў настаяцель храма ксёндз Славамiр Ляскоўскi. Акцыя праходзiць у касцёле ўжо трэцi год.
“Чалавек, якi жадае малiцца за ненароджаных дзяцей, запiсваецца ў нас i атрымлiвае лiсток з тэкстам малiтвы. Яе чытанне кожны праводзiць самастойна”, — патлумачыў Славамiр Ляскоўскi.
Акцыя будзе доўжыцца дзевяць месяцаў, да свята Божага Нараджэння.