viasna on patreon

Зміцера Каспяровіча затрымалі на мяжы

2013 2013-07-16T12:05:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта Праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла акітывістка “Гавары праўду” Аксана Самуйлава. Зміцер Каспяровіч патэлефанаваў да яе і звярнуўся з просьбай, каб яна распавяла пра яго затрыманне журналістам і праваабаронцам.

Зміцера затрымалі на мяжы па дарозе ў Вільню і пасля адвезлі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна Мінску. Па словах Аксаны Самуйлавай, Зміцер Каспяровіч сказаў, што пазней яго збіраюцца адправіць у ЦІП на Акрэсціна. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі яму, што ён павінен адбыць адміністрацыйнае пакаранне, да якога быў аысуджаны некалькі гадоў таму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства