Смалявічы: абмяркоўваць дэталі плана тэхнапарку абывацелю няпроста
Смалявіцкі райвыканкам прадставіў усім зацікаўленым асобам магчымасць на ўласныя вочы пабачыць дэталёвы план тэрыторыі першачарговага асваення "Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку", размясціўшы схему на сваім сайце.
Аднак, простаму абывацелю абмеркаваць гэты план даволі праблематычна. Справа ў тым, што на прадастаўленых схемах можна ўбачыць толькі рознакаляровыя квадрацікі і іншыя геаметрычныя фігуры без ўказання населеных пунктаў і дачных кааператываў, дзе і будуць размяшчацца плануемыя пабудовы. Так што разабрацца ў прадстаўленых матэрыялах наўрад ці пад сілу чалавеку, які не мае спецыяльнай адукацыі і не валодае інфармацыяй пра тое, якія землі вырашана аддаць пад тэхнапарк.
А менавіта гэты аспект і цікавіць як саміх жыхароў Смалявіцкага раёна, так і шматлікіх мінчан, якія маюць лецішчы на тэрыторыі, побач з якой будзе весціся забудова. Дарэчы, пад тэхнапарк адведзена ні многа ні мала, а 1120,51 гектараў зямлі.
Грамадскае абмеркаванне будзе доўжыцца да 23 ліпеня, а на наступны дзень у гарадскім палацы культуры будзе праведзена сустрэча з распрацоўшчыкамі плана Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.