viasna on patreon

Слонім: знішчэнне зялёнай лясной зоны працягваецца (фота)

2013 2013-07-13T12:55:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-znish-les-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два гады слонімцы разам з сябрамі мясцовага згуртавання дэмакратычных сіл змагаюцца супраць высечкі лесу ў мікрараёне Альбярцін на вуліцы Войкава. Лес мясцовыя вертыкальшчыкі даўно хочуць высечы і аддаць месца пад будаўніцтва катэджаў для багатых людзей і чыноўнікаў. Раней высечку маладога лесу ўдалося спыніць. Аднак 11ліпеня зншчэнне дрэваў узнавілася, былі спілены 10 соснаў.

Кіраўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга звярнуўся ў Слонімскі райвыканкам, Слонімскую пракуратуру і ў Гродзенскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з просьбай разабрацца, чаму зноў пачалася высечка лесу ў зялёнай зоне слонімскага мікрараёна, хаця ніхто не адмяняў арт.118 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, дзе напісана, што землі зялёных зон належаць асаблівай ахове. На гэтых землях не дазваляецца будаўніцтва розных аб’ектаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства