viasna on patreon

Еўрапарламент: вызваленне ўсіх палітвязняў - абавязковая ўмова для ўзнаўлення ўзаемаадносін з Беларуссю

2013 2013-07-10T16:46:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/euraparlament1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па міжнародных справах Еўрапейскага парламента прыняў рэкамендацыю аб палітыцы Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі, зноў заяўляючы аб неабходнасці безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у якасці перадумовы для паступовай адмены ЕЗ абмежавальных мераў і аднаўлення адносін паміж ЕЗ і Беларуссю.

"Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных з'яўляецца абавязковай умовай для ўзнаўлення ўзаемаадносін Еўразвяза і Беларусі. Становішча з правамі чалавека ў Беларусі застаецца, увогуле, вельмі непакоячым, таму мы, члены групы Еўрапейскай Народнай Партыі, праводзілі прынцыпы дэмакратыі, вяршэнства закона й правоў чалавека ва ўсім дакладзе. Мы таксама падкрэслілі, што грамадзянская супольнасць павінна ўдзельнічаць на роўных з уладай у дыялогу па мадэрнізацыі, дзеля спрыяння міжасабовым стасункам людзей патрэбнае спрашчэнне візавых працэдур і, у доўгатэрміновай перспектыве, забеспячэнне магчымасці безвізавых падарожжаў для для беларусаў", заявіў дэпутат Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч, Ценявы дакладчык групы ЕНП.

"Пакуль не вызваляюцца палітвязні, ня будзе ўведзены мараторый на прымяненне смяротнага пакарання й ня будуць праведзеныя справядлівыя выбары, што азначае адсутнасць паляпшэння становішча з правамі чалавека ў Беларусі", дадаў Філіп Качмарэк, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

Абодва дэпутаты падкрэслілі, што любое аднаўленне дыялогу паміж ЕЗ і Мінскам павінна адбывацца паводле строгіх умоваў і залежаць ад поступу ў галіне правоў чалавека, грамадзянскіх свабод і дэмакратыі. Тыя ж умовы павінны таксама датычыць нядаўняга рашэння замежных спраў ЕЗ аб прыпыненні візавых санкцый Еўразвяза ў дачыненні да кіраўніка беларускай дыпламатыі Уладзіміра Макея.

"Прадастаўляючы спадару Макею права на свабоду перамяшчэння на сваёй тэрыторыі, ЕЗ пацвярджае сваю прапанову дапамогі і парадаў для Беларусі. Я шчыра спадзяюся, што беларускія ўлады скарыстаюцца гэтай унікальнай магчымасцю, каб пачаць канкрэтны і цвёрды дыялог з ЕЗ аб дэмакратычных рэформах, павазе да вяршэнства права, правоў чалавека і асноўных свабод", завяршыў Яцэк Пратасевіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства