viasna on patreon

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Журналісту нельга забываць пра маральныя прынцыпы

2013 2013-07-10T11:18:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agneshka-ramasheuskaia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агнешка Рамашэўская-Гузы

Агнешка Рамашэўская-Гузы

Белсат, як незалежны тэлеканал, як незалежная крыніца інфармацыі досыць часта інфармуе грамадзян пра палітычных вязьняў у Беларусі. Наколькі гэтая тэма прыярытэтная для тэлеканала і якім чынам яна падаецца – для сайту palitviazni.info адказала дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Мы стараемся, каб гэтая тэма гучала. Тое, што тэма актуальная, тое, што наагул існаваньне вязьняў сумленьня ў краіне – гэта сур’ёзная праблема, на гэты конт нават няма месца для дыскусіі. Але грамадзтва мае спецыфіку: калі нешта адбываецца, напрыклад, ізноў за кратамі новы вязень сумленьня, або выпадкі катаваньняў – то памяць пра гэта мае досыць кароткі прамежак часу. Вязьні адбываюць турэмны тэрмін, выходзяць з-за кратаў, пасьля гэтага ў памяці і не застаецца факту існаваньня вязьня сумленьня. Таму досыць цяжка пастаянна інфармаваць пра тое, што за кратамі аказваюцца новыя людзі, новыя апаненты існай ўлады. І я лічу, што галоўная задача тэлеканала намагацца падтрымліваць памяць грамадзтва, пра тое, што ўвесь час за кратамі ў Беларусі знаходзяцца асуджаныя за свае палітычныя погляды.

- Як часта ў Польскіх СМІ гучыць тэма палітычных вязьняў у суседняй краіне – ў Беларусі?

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Шчыра кажучы, не так і часта. Прычына ў тым, што ўвага да Беларусі, як і ўвогуле да іншых замежных краінаў зьяўляецца перадусім падчас нейкіх важных, ці гучных падзеяў. Праўда, Беларусь мае адрозьненьне ў тым, што досыць часта інфармацыйнай нагодай зьяўляецца дезйнасьць замежных палітыкаў, напрыклад, дэпутатаў Эўрапарляменту. Досыць шмат важнага і цікавага робіць Марэк Мігальскі. Ну і канечне, дзейнасьць грамадзскіх арганізацыяў, якія чарговы раз нагадваюць грамадзянам пра існаваньне палітычных вязьняў. Але зразумела, што кожны дзень медыі ў Польшчы не пішуць пра Беларусь.

- Акрамя салідарнасьці міжнароднай, ёсьць салідарнасьць і ўнутры краіны. Як Вы лічыце, ў маральным пляне, што важней для палітвязьняў?

Агнешка Рамашэўска-Гузы: І тое, і тое вельмі важнае. Канечне, салідарнасьць унутры краіны – гэта зусім іншае. Гэта рэальная падтрымка. Гэта ж свае грамадзяне для сваіх грамадзянаў. Тым больш, што вязьні сумленьня трапляюць у турму з-за дзеяньняў, або нават меркаваньняў, якія былі перадусім накіраваныя на карысьць таксама грамадзян таксама сваёй краіны. І таму канечне, падтрымка павінна пачынацца ўнутры самой краіны.

- Мы закранулі ў размове, што пра палітвязьняў досыць часта нагадваюць акцыі розных недзяржаўных арганізацыяў, таксама, як і СМІ. Ці магчыма нейкае абьяднаньне высілкаў гэтых структураў, каб салідарнасьць з палітычнымі вязьнямі ўнутры краіны вырасла і была пастаянная?

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Я лічу, што для росту салідарнасьці патрэбна штодзённая праца. Перадусім у людзей трэба нарэшце абудзіць перакананьне, што салідарнасьць з вязьнямі сумленьня – гэта іх грамадзянскі абавязак. Я цягам апошніх сямі гадоў пільна сачу за сытуацыяй у медыясьферы ў Беларусі. І мне часам падаецца, што існуюць нейкія перыяды, калі шматлікія журналісты проста не бачаць інфармацыйнае нагоды, для напісаньня пра палітычных вязьняў. Імі сытуацыя наагул успрымаецца як натуральная, як нармальная. Гэта значыць існуюць палітыкі, незалежныя мэдыі, вядзецца інфармаваньне пра нейкія падзеі. Пры гэтым пільна сочаць за выкарыстаньнем прынцыпаў, якія вельмі важныя для незалежных СМІ. Але я перканалася, што на самой справе няма нармальнай сытуацыі. Няма магчымасьцяў для нармальнай палітычнай дзейнасьці, для дзейнасьці СМІ. І няма размовы пра тое, што неаходна пільнаваць, каб былі выкарыстаныя прынцыпы, характэрныя для незалежных СМІ, якія існуюць у нармальных, дэмакратычных краінах. Раз няма інфармацыйнае нагоды, значыць тэму не кранаем. Не. Перадусім цяпер размова ідзе пра маральны абавязак журналістаў, які павінен казаць пра палітвязьняў. І гэтыя словы павінны трапіць да грамадзтва. Я неяк заўважыла, што ў Беларусі, у грамадзтве пасьля нейкіх досыць бурлівых падзеяў раптам прыходзіць спакой і ціша і робіцца выгляд, што ўсё ў краіне ў парадку. Але які парадак, якая нармальнасьць? За кратамі Дашкевіч, Статкевіч і яшчэ дзясятак асобаў.

palitviazni.info 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства