viasna on patreon

Пракурор Слонімскага лічыць забарону пікета законнай

2013 2013-07-09T15:58:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bedka-ivan-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка

Іван Бедка

Некалькі тыдняў таму кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка звярнуўся ў пракуратуру Слонімскага раёна заявай, датычнай забароны Слонімскім райвыканкам пікета ў падтрымку доктара Івана Шэгі. “На працягу дзесяці гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў ніводнага масавага мерапарыемства дэмакратычных сіл у Слоніме. Гэтым самым чыноўнікі пастаянна парушаюць маё канстытуцыйнае права на правяденне масавых мерапрыемстваў”, — напісаў у заяве спадар Бедка.

І вось на днях Іван Бедка атрымаў адказ за подпісам пракурора Слонімскага раёна, старэйшага дарадцы юстыцыі Анатоля Яўлаша. У адказе пракурор паведамляе, што “пракуратурай раёна парушэнняў патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” пры прыняцці райвыканкамам рашэння аб адмове ў правядзенні мерапрыемства не дапушчана”.

  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства