viasna on patreon

Белаазёрск: з-за самаўпраўства ЖКГ у інваліда адключылі электрычнасць

2013 2013-07-08T14:32:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zes-zkh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інвалід трэцяй групы, сябра Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леўчанка з Белаазёрска ужо больш 2 месяцаў жыве без электрычнасці. Зламысніка, які абрэзаў яму святло і акуратна заматаў электрапровад ізалентай, пракуратура Бярозаўскага раёна, па заяве Леўчанка, не знайшла. Хаця спачатку жыллёва-камунальная гаспадарка адказнасць за адключэнне брала на сябе, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, да якога Леўчанка звярнуўся за дапамогай. Пасля ўмяшальніцтва  пракуратуры, калі зразумелі, што зрабілі промах, аргументуючы адлючэнне запазычанасцю, якой не было - пайшлі ў адказную. Маўляў, хто адрэзаў, не ведаем, але падключаць не будзем, бо Леўчанка мае запазычанасць за кватэру ў 900 тысяч рублёў. Хаця, па дамове з ЖКГ, Леўчанка пачаў пагашаць запазычанасць. З пенсіяй у непоўных 900 тысяч рублёў, адразу зрабіць гэтага не можа.

На нядаўнім агульнагарадскім сходзе дырэктар Белаазёрскага ЖКГ Ігар САЛІТА у прысутнасці раённых чыноўнікаў паабяцаў гэтае пытанне вырашыць за 3 хвіліны, калі Леўчанка звернецца да яго асабіста.

Пры асабістай сустрэчы 40 хвілін сп. Саліта прысвяціў выхаваўчай працы: даказваў Леўчанку, які дрэнны БНФ (хаця малады чалавек не мае адносінаў да гэтай партыі). Затым сказаў, што толькі пасля пагашэння запазычанасці электрычнасць будзе падключана. Не прынята было да ўвагі, што Леўчанка паўгады праляжаў у бальніцы з цяжкім дыягназам, лекі, якія ён ужывае, трэба трымаць у халадзільніку, не кажучы ўжо пра прадукты.

Па словах Лазарэнкава, заявы пра самаўпраўства кіраўніцтва ЖКГ рыхтуюцца ў суд і пракуратуру Брэсцкай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства