viasna on patreon

Малады медык Дзмітрый Лучыц звольнены

2013 2013-07-08T14:04:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luchyc-dzmitryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладога медыка Брэсцкай абласной бальніцы, сябра РЭП, Дзмітрыя Лучыца звольнілі 5 ліпеня па заканчэнні кантракта, нягледзячы на напісанне заявы на імя галоўнага ўрача аб датэрміновым разрыве кантракта 4 ліпеня па прычыне парушэння наймальнікам працоўнага заканадаўства. Згоды на разрыў кантракту малады спецыяліст не атрымаў, яму было сказана, што пасля таго, як пройдзе праверка і факты, што паведаміў Лучыц падцвердзяцца, тады зменяць у працоўнай кніжцы запіс і выплацяць трохмесячную кампенсацыю.

Па  словах праваабаронцы  Уладзіміра Малея, Дзмітрый Лучыц перад адыходам у адпачынак звярнуўся ў інспекцыю па ахове працы і Міністэрства аховы здароўя, дзе паведаміў пра парушэнні ўмоваў працы з боку адміністрацыі, пра што ён і яго калегі не аднойчы гаварылі, але мер прынята не было.

Калі факты парушэння калектыўнай дамовы, умоваў працы і працоўнага заканадаўства будуць выяўлены і кіраўніцтва бальніцы не зменіць фармулёўку звальнення, справа пойдзе ў суд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства