viasna on patreon

Прысуд Паўлу Пракаповічу - штраф у 25 базавых велічынь

2013 2013-07-08T17:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Савецкага раёна Менска прысудзіў Паўлу Пракаповічу штраф памерам у 25 базавых велічынь. Актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" пакаралі за акцыю памяці ахвяры гвалтоўнага знікнення - журналіста Дзмітрыя Завадскага. 

***

У суд Савецкага раёна Менска прывезлі затрыманага 7 ліпеня актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўла Пракаповіча. Яго затрымалі падчас правядзення акцыі, прысвечанай 13-й гадавіне знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага. Увечары актывіст размясціў на сталічнай плошчы імя Якуба Коласа партрэт Завадскага, пасля чаго быў затрыманы.

Пратакол правапарушэння складзены па артыкуле 23.34 КаАП РБ (арганізацыя альбо ўдзел у нескцыцянаваным масавым мерапрыемстве).

Ноч да суду актывіст правёў у Ізалятары часовага ўтрымання.

12:50 Міліцыянты не даюць адвакату паразмаўляць з Паўлам Пракаповічам. Абаронца збіраецца скардзіцца суддзю.

13:00 Адвакату дазволілі сустрэцца з Паўлам Пракаповічам. Таксама нарэшце стала вядомае імя суддзі - Палулех Таццяна Фёдараўна. Разам з тым час суду пакуль невядомы. Магчыма, што ён адбудзецца нават падчас абеду, паведамляеbchd.info

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства