viasna on patreon

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце перашкодаў журналістам у судзе над Андрэем Гайдуковым

2013 2013-07-05T13:21:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Следчы Кастрычніцкага раённага ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебску Васіль Пагарэльскі мае намер апытаць з нагоды інцыдэнту журналістак газеты “Наша Ніва” Аксану Рудовіч і Таццяну Гаўрыльчык.

12 чэрвеня, у першы дзень суда над віцебскім актывістам Андрэем Гайдуковым, супрацоўнікі міліцыі і асобы ў цывільным чынілі журналістам перашкоды ў працы, забараняючы фатаграфаваць каля будынка суда.

У прыватнасці, супрацоўнік міліцыі Камар абяцаў затрымаць журналістаў і даставіць для разбіральніцтва ў пастарунак. Адразу пасля гэтага здарэння віцебскі праваабаронца і сябра ГА “БАЖ” Павел Левінаўзвярнуўся ў Следчы камітэт з патрабаваннем правесці праверку дзеянняў міліцыянтаў на прадмет парушэння заканадаўства.

Нагадаем, што перашкоды законнай дзейнасці журналістаў паводле беларускага заканадаўства кваліфікуюцца як крымінальнае злачынства і цягнуць за сабой пакаранне да трох год пазбаўлення волі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства