Аляксандра Францкевіча на волі чакае міліцэйскі нагляд
https://spring96.org/be/news/64255
2013
2013-07-05T10:41:14+0300
2013-07-05T10:41:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пасля вызвалення над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам будзе ўстаноўлены міліцэйскі нагляд.
23-гадовы навапалачанін павінен выйсці на волю на пачатку верасня гэтага года, кажа маці зняволенага анархіста Таццяна Францкевіч:
- Я думала, адсядзеў, усё. Аказалася не, усё роўна над ім на нейкі час устанаўліваецца нагляд, месяц ці паўгады. Тым больш калі ў Наваполацку, па прапісцы, тут працы няма, а з такім як кажуць “білетам”, наўрад ці нехта захоча ўзяць на працу, бо будуць баяцца. У Менску трохі прасцей, бо там за ім праца захавалася.
Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па так званай “справе анархістаў”. Адбывае пакаранне ў Івацэвічскай калоніі “Воўчыя норы”.