FIDH выказвае занепакоенасць з нагоды прысуду Андрэю Гайдукову
FIDH выказвае занепакоенасць з нагоды прысуду, вынесенага ў дачыненні да 23-гадовага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, які 1 ліпеня 2013 г. быў прысуджаны да 1,5 года пазбаўлення волі за спробу “усталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі замежнай дзяржавы” (артыкул 14, частка 1 і артыкул 356.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
З самага пачатку гэтая справа суправаджалася некалькімі трывожнымі і нават незаконнымі элементамі, у тым ліку адсутнасцю празрыстасці ў дачыненні да метадаў расследавання, парушэннем права сп. Гайдукова на абарону (шляхам абмежавання яго сустрэчаў з адвакатам), неапраўданым перакваліфікаваннем абвінавачвання супраць сп. Гайдукова напярэдадні судовага разбіральніцтва, а таксама заангажаванасцю КДБ у дадзены працэс.
Злачынства, у здзяйсненні якога абвінавачваўся Андрэй Гайдукоў, не адносіцца да катэгорыі грамадска небяспечных; аднак з лістапада 2012 года ён быў пазбаўлены волі ў адпаведнасці з артыкулам 356 (“здрада дзяржаве ў форме шпіянажу”), нягледзячы на тое, што гэтае абвінавачанне было пазней знятае.
Новыя абвінавачванні не апраўдваюць правядзенне суда за зачыненымі дзвярыма.
У сувязі з працэсуальнымі парушэннямі і палітычна матываваным характарам судовага працэсу, FIDH просіць перагледзець прысуд у адпаведнасці з законам, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі, якія тычацца права на абарону і на справядлівае і празрыстае судовае разбіральніцтва.