viasna on patreon

Міколу Статкевічу дазволілі кароткатэрміновае спатканне з жонкай

2013 2013-07-04T10:03:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

2 ліпеня палiтвязень Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай у магілёўскай турме №4.

“Гэта была кароткая, двухгадзінная сустрэча праз краты, двайное шкло і праз тэлефон. Мікалай не змяніўся, ён такі ж, як заўсёды: упэўнены, спакойны, моцны і вельмі пазітыўны”, - адзначае Марына Адамовіч:

- Прыгожа, абсалютна вольна, нашмат больш вольна, чым тыя, хто яго канваіруе. Безумоўна непараўнальна - гэта вельмі кідаецца ў вочы. У параўнанні з іншымі зняволенымі, яго водзіць група ў 4-5 чалавек. Мы гэта вытрымаем, мы гэта перажывем. 

“За ўвесь час зняволення, а гэта ўжо больш за два гады і сем месяцаў, я толькі аднойчы мела магчымасць апынуцца побач з Мікалаем, дакрануцца, абняць. Спатканне прайшло ў снежні 2011 года, яшчэ ў Шклове”, - адзначыла Марына Адамовіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства