viasna on patreon

Гарадзенцам падказваюць, як абараніць свае прыватныя дамы

2013 2013-07-03T15:00:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-budzenaga-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гарадзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ правяла інфармаванне людзей, якія пражываюць па вуліцы Будзёнага, дзе зараз адбываецца карэнная рэканструкцыя і пашырэнне дарогі. Сярод жыхароў гэтага мікрараёну былі распаўсюджана памятка “Абарані свой дом”, у якой пададзены грамадскія і прававыя аспекты, датычныя зносу прыватнай жылой забудовы. У памятцы пералічаны асноўныя палажэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычаць зносу жылых дамоў, а таксама прыведзены сітуацыі, якія паўстаюць у рэальнасці. Матэрыял закліканы стаць дапаможнікам жыхарам пры абароне свайго прыватнага жытла.

   Нагадаем, што пры кардынальнай рэканструкцыі вуліцы Будзёнага ў Гродна ўжо ўзнікла некалькі лакальных канфліктаў паміж будаўнікамі і мясцовымі жыхарамі.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства