viasna on patreon

У Быхаўскім раёне значна ўзрос узровень карупцыйнай злачыннасці

2013 2013-07-02T17:13:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За студзень-травень 2013 года ў Быхаўскім раёне выяўлена пяць карупцыйных злачынстваў, паведаміла раённая газета “Маяк Прыдняпроўя” са спасылкай на пракурора Быхаўскага раёна.

Па словах пракурора Быхаўскага раёна Андрэя Ільюшэнкі, ужо ў студзені-траўні бягучага года на тэрыторыі Быхаўскага раёна выяўлена пяць карупцыйных злачынстваў у адносінах пяці асобаў па артыкулах 210, 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Між тым, за ўвесь мінулы 2012 год у Быхаўскім раёне было выяўлена і пастаўлена на ўлік таксама пяць карупцыйных злачынстваў у адносінах 5 асобаў па арт. 424 КК РБ.

Пракурор лічыць, што пытанні барацьбы з карупцыяй у Быхаўскім раёне з’яўляюцца актуальнымі і патрабуюць прыняцця канкрэтных мер не толькі праваахоўнымі органамі, а і органамі дзяржаўнай улады і кіравання, кіраўнікамі ўсіх без выключэння прадпрыемстваў і арганізацый.

Быхаўскі пісьменнік і журналіст, выдавец газеты “Стары замак” Сяргей Антонаў кажа, што атрымаць нейкую больш падрабязную інфармацую аб выяўленых у Быхаўскім раёне ў 2013 годзе карупцыйных злачынствах практычна немагчыма.

“Я звяртаўся за больш падрабязнай інфармацыяй аб выяўленых карупцыйных злачынствах і ў праваахоўныя органы, і органы мясцовай улады, аднак паўсюль мне адмовіліся прадаставіць хоць нейкую дадатковую інфармацыю, - распавядае Сяргей Антонаў. – Дзіва нейкае – у раёне выяўлена пяць карупцыйных злачынстваў, а ўлады людзям пра іх нічога казаць не хочуць. Самі ствараюць глебу для розных плётак і чутак”.

Нагадаем, што менавіта ў Быхаве ў 2013 годзе будзе адзначацца Дзень беларускага пісьменства. У межах падрыхтоўкі да свята ў горадзе зараз вядуцца разнастайныя работы па яго добраўпарадкаванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства