viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-07-02T09:54:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу” -  аб  рэакцыі дэмакратычнай супольнасці на выключэнне Макея са спісу неўзядных у ЕС, чаму бастуюць беларускія прадпрымальнікі і як дэпутаты ў Брэсце рэагуюць на звароты сваіх выбаршчыкаў. 

“Падзея тыдня” - прысуд аператару Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан» Андрэю Гайдукову, якога Віцебскі абласны суд прызнаў вінаватым у замаху на злачынства і вынес прысуд - паўтары гады калоніі па артыкуле 356. Прым.1 Крымінальнага кодэксу – праваабаронцы лічаць палітычна матываваным.

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - маці палітвязня Ігара Аліневіча. На мінулым тыдні кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адмовілася працягнуць з ёй працоўны кантракт.

У музычных паўзах для вас прагучаць незабыўныя песні легендарнага калектыву “Песняры”, прысвечаныя Беларусі.

Слухаць выпуск:

 

https://spring96.org/images/upload/sound/2013-27/2013-07-02_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства