viasna on patreon

Баранавіцкія прадпрымальнікі прынялі рашэнне 1 ліпеня спыніць працу і аплату падаткаў

2013 2013-07-01T16:58:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-pradpr-strajk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 1 ліпеня, баранавіцкія прадпрымальнікі трох гарадскіх кірмашоў “Баранавіцкі каапрынак”, “Палескі кірмаш” і “Аляксееўскі рынак”, якія гандлююць лёгкапрамысловымі таварамі, сабраліся каля будынка гарадской падатковай інспекцыі (вул. Леніна, 69). На гэтым стыхійным сходзе яны прынялі рашэнне 1 ліпеня спыніць працу і аплату падаткаў, пратэстуючы такім чынам супраць новых правілаў гандлю ў рамках Мытнага саюзу.

 – Сёняшняе рашэнне – гэта працяг нашых дамоўленасцяў 27 чэрвеня. Тады мы прасілі ўлады ўвесці мараторый на дзеянне тэхрэгламента Мытнага саюзу. Але гэта не выканана, і сёння прадпрымальнікі адчуваюць вялікую няўпэўненасць у сваёй працы. Таму 1 ліпеня мы спыняем сваю дзейнасць на невызначаны тэрмін, – паведаміў індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус.

Да сабраўшыхся на стыхійны сход выйшаў начальнік гарадской падатковай інспекцыі Васіль Сухаверхі, які запэўніваў прадпрымальнікаў, што яны атрымаюць гадавую адтэрміноўку ад абавязковага афармлення сертыфікатаў, неабходнасць якіх прадугледжвае тэхнічны рэгламент краінаў Мытнага саюзу. Ён заклікаў да цывілізаваных адносінаў ІП з прадстаўнікамі ўлады, прапанаваў абраць прадстаўнікоў і правесці з імі перамовы, каб напісаць калектыўны зварот у Савет Міністраў РБ.

Аднак не ўсе дробныя гандляры настроены на доўгатэрміновы страйк і няўплату падаткаў. Некаторыя з іх заявілі, што будуць працаваць і адпаведна плаціць падаткі.

Супрацоўнікі міліцыі ўважліва сачылі за мірным сходам прадпрымальнікаў, але затрыманняў не было.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства