Страйк прадпрымальнікаў у Салігорску (фота)
https://spring96.org/be/news/64145
2013
2013-06-27T16:31:04+0300
2013-06-27T16:31:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/salig-strajk-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Усе гандлёвыя кропкі на салігорскім рынку “Кастрычніцкі” сёння зачыненыя. Мясцовыя прадпрымальнікі прымаюць удзел у агульнанацыянальным страйку, скіраваным супраць новых правілаў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.
Прысутны на рынку грамадскі актывіст Павал Батуеў паведаміў, што з пратэстуючымі прадпрымальнікамі сустрэлася дырэктарка рынку Лідзія Жукавец, якая імкнулася ўсяляк перашкодзіць працы незалежных журналістаў ды фатографаў. Аркамя таго, на рынку былі заўважаны супрацоўнікі невядомых спецслужбаў у цывільным, якія пільна сачылі за развіццём сітуацыі.
Нагадаем, пакуль пратэст прадпрымальнікаў мае аднадзённы папераджальны характар.