Бабруйск: Страйк пад наглядам міліцыі і “таямнічага аператара” (фота)
У Бабруйску да аднадзённага агульнанацыянальнага страйку далучылася большасць прадпрымальнікаў цэнтральнага рынка. Пераважная колькасць кропак, якія гандлююць адзеннем і абуткам, сустрэла пакупнікоў голымі прылаўкамі. Цалкам не працуюць буйныя гандлёвыя цэнтры “Бярэзіна” і “Сілуэт”, якія знаходзяцца каля рынка, часткова працуе і ГЦ “Брадвей”.
- Нам не даюць нармальна працаваць, з гэтага вынікае, што мы не зможам зарабляць, не зможам плаціць падаткі. Страйкуем супраць новых правіл гандлю ў межах Мытнага саюза. Таму сёння і не гандлюем, нас падтрымалі прадпрымальнікі рынка “Яловікі”, а таксама іншых, меншых па памерах, рынкаў. Мы гатовыя страйкаваць да таго часу, пакуль нас не пачуюць улады, - адзначылі прадыпрымальнікі, якія сабраліся каля цэнтральнага ўваходу на рынак, у колькасці некалькіх дзясяткаў чалавек.
За прадпрымальнікамі назіралі супрацоўнікі міліцыі, яны стаялі на адлегласці некалькіх метраў. Крыху бліжэй да страйкоўцаў падыйшоў чалавек у цывільным, які ўвесь час здымаў людзей на відэакамеру.