viasna on patreon

Страйк прадпрымальнікаў: затрыманні ў Менску

2013 2013-06-27T13:14:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сеньня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў, якія накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе яны дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска.

Вядомыя прозвішчы некаторых журналістаў. Гэта Аляксандр Сівы (“Народная Воля”), Ігар Карней (Радыё Свабода), Касцюкевіч Наталля.  

Старшыня грамадскага аб’яднання “Перспектыва” разам з прадпрымальнікамі сёння планаваў перадаць патрабаванні дробнага бізнесу ў Дэпартамент прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі.

Як паведамляе сайт БАЖуАлесь Сівы адказаў на тэлефанаванне, але паспеў сказаць толькі, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС і не можа гаварыць.  

***

Журналіста Ігара Карнея прыкладна ў 14-00 вызвалілі з пастарунку. Разам з ім і астатніх журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства