27 чэрвеня — працяг суду над «шпіёнам» Гадуковым
А 10-й гадзіне ў Віцебскім абласным судзе пачнецца 8-е судовае пасяджэньне ў працэсе, дзе судзьдзя Галіна Ўрбановіч за зачыненымі дзьвярыма разьбірае крымінальную справу супраць 23-гадовага апэратара наваполацкага «Нафтану».
Андрэя Гайдукова вінавацяць паводле двух артыкулаў: часткі
1 артыкула 14 — «Замах на злачынства» і часткі
1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве».
19 чэрвеня старшыня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валер
Вакульчык заявіў
пра тое, што ў дачыненьні да Андрэя
Гайдукова можа
быць зьменены артыкул, паводле якога хлопца пінавацілі ад пачатку. Аднак
пра гэта .нічога дакладна не вядома. Найперш таму, што суд, які распачаўся
12 чэрвеня, праходзіць у закрытым рэжыме.
20 чэрвеня суд дапытаў у якасьці сьведкі маці Андрэя Гайдукова. Маці
ўбачыла сына ўпершыню за 8 месяцаў, якія той правёў пад вартай пасьля
затрыманьня 8 лістапада 2012 году. Паводле афіцыйнага паведамленьня
прэсавай службы КДБ, яго затрымалі ў Віцебску «падчас закладк тайніка
са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы».
Родныя і сябры ня вераць у тое, што Гайдукоў мог займацца
шпіянажам, яны тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца
і яго імкненьнем стварыць у Наваполацку міжнароднае грамадзкае
аб’яднаньне «Саюз маладых інтэлектуалаў.
Некаторых сяброў Гайдукова таксама апыталі падчас суду. У прыватнасьці,
наваполацкага актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ільлю
Багданава, які на працягу двух месяцаў быў падазраваным па той самай
«шпіёнскай» справе. Як і ў Гайдукова, у Багданава быў
праведзены ператрус, яго дапытвалі ў КДБ, аднак ён увесь час
заставаўся на волі. На судзе Багданаў быў дапытаны ў якасьці
сьведкі — статус падазраванага быў зьняты зь яго яшчэ ўзімку. Але
ён цьвердзіць, што таксама пацярпеў ад таго, што быў датычны
да «шпіёнскай справы»: Багданаў паведаміў, што з 27 чэрвеня
застаецца без працы. Ён працаваў юрысконсультам у Полацкім
прадпрыемстве ЖКГ на час замены дэкрэтнага адпачынку. І якраз цяпер
спадарыня, якую ён замяняў на гэтай пасадзе, вяртаецца на сваё
працоўнае месца.
Пра што
ў судзе распытвалі сьведкаў , застаецца невядомым, бо з кожнага
ўзялі падпіску пра неразгалошваньне. Сутнасьць абвінавачаньня застаецца
таямніцай таксама. Меркаваць пра гэта можна хіба толькі зь ліста, які
11 чэрвеня атрымала ад Гайдукова каардынатка аргкамітэту
па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец. Яна
ня ведае, як ліст гэткага зьместу абмінуў цэнзуру ў віцебскім
СІЗА, дзе зараз трымаюць хлопца, але там гаворыцца, што ён мог пагражаць
нацыянальнай бясьпецы, я гэта клясыфікуецца як замах
на канстытуцыйны лад, Што яго вінавацяць за страты, якія нібыта маглі
здарыцца ў выніку дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сытуацыі. Гайдукоў
піша, што ён патрабаваў візавых санкцыяў для беларускіх чыноўнікаў,
і што ягонае меркаваньне, "паводле вэрсіі КДБ, можа пагражаць
эканамічнай сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Калі віцебскі абласны суд падтрымае абвінавачаньне, высунутае супраць Андрэя
Гайдукова, і высновы сьледчай групы зь віцебскай абласной управы КДБ
на чале з Алегам
Барысевічам, то паводел двух артыкулаў крымінальнага
кодэксу яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня.