viasna on patreon

Беларускі незалежны прафсаюз правядзе пікет, каб дамагчыся зменаў у працоўным заканадаўстве

2013 2013-06-27T09:20:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Савета прадстаўнікоў Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) на сваім пасяджэнні 20 чэрвеня  прынялі рашэнне аб правядзенні ў Менску пікету.

Мэта гэтай акцыі - прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы несправядлівасці ў адносінах да работнікаў існуючага заканадаўства аб прафесійным пенсійным страхаванні, а таксама выказаць сваю нязгоду з папраўкамі у Працоўны Кодэкс, якія прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні і накіраваны на пагаршэнне сацыяльна-працоўнага становішча работнікаў Беларусі, - паведамляе сайт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Нагадаем, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі не падтрымала ініцыятыву Беларускага Незалежнага прафсаюза аб унясенні змяненняў у артыкулы Закона РБ "Аб прафесійным пенсійным страхаванні».

У міністэрстве лічаць, што гэта «толькі пагоршыць сітуацыю ў пенсійным забеспячэнні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства