Акцыя ў падтрымку “Газеты Слонімскай” (фота)
26 чэрвеня сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правялі акцыю ў падтрымку незалежнай “Газеты Слонімскай”. Яны апусцілі ў паштовыя скрынкі слонімцаў некалькі соцен улётак пад назовам “Чиновникам безразлично мнение слонимчан!»
Ва ўлётках распавядаецца пра тое, што па незразумелых прычынах раённая газета “Слоніскі веснік” прадаецца ў кіёсках “Белсаюздруку” і на яе можна аформіць падпіску праз сістэму РУП “Белпошта”, а “Газету Слонімскую” -- нельга. На запыты слонімцаў, а гэта ўжо цягнецца сем гадоў, чыноўнікі адказваюць адназначна: ” Нецелесообразно включение «Газеты Слонімскай” в подписной каталог”.
Ва ўлётцы ўтрымліваецца таксама заклік да слонімцаў дзейнічаць супольна і патрабаваць уключыць “Газету Слонімскую” у падпісны каталог і распаўсюджваць выданне праз кіёскі. З такімі прапановамі слонімцам прапануюць звяртацца ва ўсе інстанцыі Беларусі: ад адміністрацыі прэзідэнта да старшыні Слонімскага райвыканкама.