На помнік Галіне Сямдзянавай не хапае сродкаў
Сябры рупяцца пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай, у інтэрнэце аб'яўлены збор сродкаў.
Галіна Сямдзянава — адна зь лідэраў незалежніцкай
дэмакратычнай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, юрыст
і знаўца выбарчага заканадаўца й практыкі. Памерла 18 верасьня
2011 году.
Дагэтуль на яе магіле няма помніка. Скульптар, сябра суполкі «Пагоня» Алесь
Шатэрнік ужо вырабіў гарэльеф. На выраб і ўсталяваньне помніка
пакуль бракуе сродкаў.
У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца: «Мы просім
тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну, у тым ліку дэпутатаў
Вярхоўных Саветаў 12 і 13 скліканьня, праваабарончыя арганізацыі,
удзельнікаў выбарчага назіраньня, спрычыніцца да гэтае справы сваімі
складкамі. Дзякуй тым, хто ўжо ахвяраваў».
Каардынуе збор сродкаў Валянціна Сьвяцкая. Кантактны тэлефон+375 29
610-69-18, электронны адрас: valentina_svyats@mail.ru
Пералічыць грошы можна і праз сыстэму PayPal (клікніце на спасылку) з пазнакай «Tombstone for Halina Siamdzianava».