Берасцейскія прадпрымальнікі наракаюць на ўмовы працы
Адсутнасць канкурэнтаздольнасці тавараў, высокія падаткі, высокая плата за арэнду, нестабільнасць беларускага рубля ды шмат чаго іншага - з такімі цяжкасцямі і праблемамі штодзень на Берасцейшчыне сутыкаецца малы і сярэдні бізнес.
Прадпрымальнікі:
- Арэндная стаўка непад'ёмная. Яна беспадстаўна падвышаецца. Уладальнікі маленькіх крамаў, якія пазносілі, вымушаныя арэндаваць плошчы, і зараз не ведаюць, як планаваць сваю будучыню.
- Сур’ёзная і актуальная наша праблема – гэта тое, што на некаторыя групы тавараў да гэтага часу прысутнічае дзяржаўнае цэнарэгуляванне. І, адпаведна, аператыўна рэагаваць на кан’юнктуру рынка не атрымліваецца. Асноўная праблема – гэта адміністрацыйнае кіраванне.
Адзіная аптымістычная навіна, якая прыйшла ў апошнія дні, - гэта адтэрміноўка ўвядзення новага тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Ён прадугледжваў абавязковую сертыфікацыю ўсіх прывезеных з-за мяжы тавараў. Новыя правілы планаваліся з першага ліпеня, аднак іх увядзенне перанеслі на адзін год. Чакаецца публікацыя афіцыйнага паведамлення.