Cкарга наконт фотаальбома «Belarus Press Photo» не задаволена: выданне засталося «экстрэмісцкім»
https://spring96.org/be/news/64053
2013
2013-06-24T12:16:36+0300
2013-06-24T12:16:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/daraszkevicz-i-hudzilin.jpg
24 чэрвеня Гродзенскі абласны суд павінен быў разгледзіць касацыйную скаргу па справе фотаальбому «Belarus Press Photo — 2011». У красавіку суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім.
Сёння касацыйная скарга арганізатараў конкурсу не была задаволена, пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Юлія Дарашкевіч.
41 асобнік альбома канфіскавалі ў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны Лог».