viasna on patreon

З Макея знялі санкцыі ЕС, каб ён мог узяць удзел у саміце Усходняга партнёрства

2013 2013-06-24T12:14:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makiej-2.jpg
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выключаны са спісу асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.

Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу.

Уладзімір Макей быў унесены ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС у студзені 2011 года. Гэта была ацэнка ягонай ролі як кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў падзеях пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года, якія скончыліся масавымі арыштамі і пагромам апазіцыі.

Макея доўгі час лічылі лідарам памяркоўнага крыла лукашэнкаўцаў. Пры гэтым ён ніколі не дыстанцыяваўся публічна ад рэпрэсій супраць іншадумцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства