Наваполацкага актывіста арыштавалі на двое сутак
https://spring96.org/be/news/6405
2007
2007-03-26T10:00:00+0300
2007-03-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў Наваполацкім гарадзкім судзе слухалі адміністрацыйную справу грамадзкага актывіста Валера Шаўчэнкі.
Як паведамлялася раней, спадар Шаўчэнка быў затрыманы 24 сакавіка а 23-й гадзіне ля пад’езда свайго дому. Яго абвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку і нецэнзурнай лаянцы.
Заслухаўшы сьведкаў-міліцыянтаў, суд пастанавіў арыштаваць В.Шаўчэнку на двое сутак. Паколькі ад часу затрыманьня грамадзкі актывіст знаходзіўся ў камэры папярэдняга зьняволеньня, сёньня а 23-й гадзіне ён мусіць выйсьці на волю. Радыё Свабода