У Магілёве арыштаваны намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна
https://spring96.org/be/news/64034
2013
2013-06-21T12:51:42+0300
2013-06-21T12:51:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора, 20 чэрвеня, супрацоўнікі міліцыі затрымалі проста на працоўным месцы суддзю Магамеда Умарава. З апранутымі на рукі кайданкамі яго вывелі з будынку суда. Пра гэта паведамілі відавочцы затрымання.
Падрабязнасці затрымання, а таксама афіцыйная прычына затрымання пакуль невядомыя.
Магамед Умараў спецыялізаваўся на крымінальных справах, а таксама займаў пасаду намесніка старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва. У раённым суддзе ён працаваў ад пачатку 90-х гадоў.
Магілёўскія праваабаронцы не выключаюць таго, што прычынай затрымання можа з’яўляцца атрыманне хабару. Раней, такая інфармацыя, ад грамадзян ужо паступала праваабаронцам.