viasna on patreon

Крычаўскія міліцыянеры жорстка збілі чалавека: заведзена крымінальная справа

2013 2013-06-21T12:12:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-5.jpg

Шэраг супрацоўнікаў Крычаўскага РАУС падазраюцца ў перавышэнні ўлады.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, зараз следчыя органы расследуюць крымінальную справу ў дачыненні да некаторых супрацоўнікаў Крычаўскага РАУС паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў). «Падчас папярэдняга расследавання былі ўстаноўлены асобы супрацоўнікаў, якія, наўмысна перавышаючы свае службовыя паўнамоцтвы, нанеслі жыхару горада Крычава цяжкія цялесныя пашкоджанні», — сказала яна.

Зараз аднаму з супрацоўнікаў выстаўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Праца па зборы і замацаванні доказаў па крымінальнай справе працягваецца, зазначыла Салянюк.

Збіванне жыхара Крычава ў міліцыі мела месца ў снежні 2012 года.

Яго неабгрунтавана падазравалі ў крадзяжы, паведаміла БелаПАН маці збітага. Паводле яе слоў, сын знаходзіўся ў цяжкім стане і быў шпіталізаваны. У гэты час ён паехаў на працу ў Расію.

Жанчына паведаміла, што першапачаткова справай займаўся КДБ, а потым яна была перададзена ў Следчы камітэт.

Як паведамілі ў рэдакцыі крычаўскай незалежнай газеты «Вольны горад», збіты грамадзянін быў затрыманы па справе аб крадзяжы ва УКВП «Камунальнік». Зараз пад вартай знаходзіцца оперупаўнаважаны Крычаўскага РАУС Сініцын. Па гэтай справе праходзяць яшчэ двое оперупаўнаважаных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства