viasna on patreon

Гарадзенская міліцыя адказнасьць за затрыманьні 25-га сакавіка ўскладвае на нейкіх міфічных асобаў

2007 2007-03-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25-га сакавіка ў Дзень Волі група гарадзенскіх актывістаў прыйшла да помніка “Пагоня на Грунвальд”, што ля Каложскай царквы, каб ускласьці кветкі героям, аддаўшым жыццё за свабоду Радзімы і прыбраць ля помніка. Але неўзабаве з’явіліся нейкія людзі ў цывільным, а пасля іх званка прыбег АМАП і міліцыя. Старэйшы лейтэнант Смалякоў загадаў прысутным разысьціся, не вытлумачыўшы чаму. Але пасля званка да міліцыі палкоўнік Шабанаў аддаў загад усіх затрымаць. Людзей правялі да машынаў, дзе іх ужо чакаў маёр Хілько з падначаленымі міліцыянтамі. Людзей даставілі ў ленінскі РАУС і сталі браць тлумачэньні.

Як паведаміў мясцовы праваабаронца Віктар Сазонаў, сярод затрыманых былі грамадзка-палітычныя гарадзенскія актывісты Раман Юргель, Мікола Воран, Алесь Астроўскі, Дзяніс Івашын, а таксама група маладых людзей, сярод якіх непаўналетнія Максім Рудкоўскі, 16-ць гадоў, Раман Пацалун, 13-ць гадоў і Ян Бажун.

Затрыманы праваабаронца Раман Юргель звярнуў увагу міліцыі, што яны мусяць перш чым дапытваць непаўналетніх выклікаць іх бацькоў. Але супрацоўнікі міліцыі увесь час адказвалі, што не яны вырашаюць што ім рабіць..

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства