viasna on patreon

МЗС не прызнае рашэння Камітэта па правах чалавека ААН

2013 2013-06-18T19:44:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/syryca-meziak-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы і грамадскія актывісты з Баранавічаў Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк 18 чэрвеня атрымалі ліст з Міністэрства замежных спраў Беларусі за подпісам намесніка міністра Валянціна Рыбакова на свой зварот аб прадастаўленні інфармацыі аб прынятых РБ захадах дзеля выканання рашэння Камітэта па правах чалавека ААН, прынятага па іх скарзе. Зварот быў накіраваны ў МЗС 7 чэрвеня і датычыўся рашэння Камітэту ААН ад 27 ліпеня 2012 года. Скарга актывістаў датычыла забароны на правядзенне ў Баранавічах мітынгу “За свабодную, незалежную і квітнеючую Беларусь” 10 верасня 2006 года на той падставе, што сустрэча на аналагічную тэму ўжо адбылася ў памяшканні гарвыканкама 15 сакавіка 2006 года. Усе скаргі актывістаў па гэтай справе былі адхілены судамі РБ, таму яны звярнуліся ў КПЧ ААН, які прызнаў, што Беларусь парушыла правы сваіх грамадзян і рэкамендаваў перагледзець нацыянальнае заканадаўства і практыку яго прымянення дзеля забеспячэння яго патрабаванням арт. 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У сваім адказе намеснік міністра Валянцін Рыбакоў паведаміў, што міністэрства разгледзела зварот Сяргея Гоўшы, Віктара Сырыцы і Віктара Мезяка і адзначыў, што Меркаванні Камітэта носяць рэкамендацыйны характар, а п.12 Меркаванняў КПЧ 1790/2008 ад 27.06.2012г. перавышае яго паўнамоцтвы. Таму, маўляў, аніякай інфармацыі вы не атрымаеце, а калі не згодны з такім адказам, то зноў звяртайцеся ў судовыя органы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства