Судзяць удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі ў Віцебску
https://spring96.org/be/news/6397
2007
2007-03-26T10:00:00+0300
2007-03-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска судзяць затрыманых учора Ганну Латышаву, Алену Залескую, Яна Таўпыгу, Яна Дзяржаўцава, Сяргея Каваленку. Іх вінавацяць паводле Адміністрацыйнага артыкулу "Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Максымальнае пакараньне да 30 базавых велічыняў (930 тысячаў рублёў) альбо адміністрацыйнае парканьне, паведамляе Радыё Свабода.
Супраць затрыманых сьведчыць намесьнік начальніка раённай міліцыі ў справах грамадзкай бясьпекі Аляксандар Каліноўскі.
Яшчэ двое ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі – Барыс Хамайда і Алесь Пазьняк – чакаюць пачатку асобнага працэсу.