Справаздача спецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харашці на сесіі Рады ААН па правах чалавека (поўны тэкст)
Тэкст справаздачы Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі Міклаша Харашці на сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая праходзіла ў Жэнэве з 27 траўня па 14 чэрвеня. Пераклад справаздачы на беларускую мову не мае статуса афіцыйнага дакумента ААН, для цытавання звяраць па тэксту на англійскай мове, які змешчаны на сайце Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН. Пераклад здзейснены Праваабарончым цэнтрам "Вясна".
Генеральная
Асамблея ААН
A/HRC/23/52
Для агульнага карыстання
18 красавіка 2013 года
Мова арыгінала: англійская
Рада па правах чалавека
23-яя сесія
Пункт павесткі: 4
Становішчы з правамі чалавека, якія патрабуюць увагі Рады
Даклад Спецыяльнага дакладчыка па становішчы з правамі чалавека ў
Беларусі***
Рэзюмэ
Дадзены даклад быў
прадастаўлены Спецыяльным дакладчыкам па становішчы з правамі чалавекаў
Беларусі для Рады па правах чалавека ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 20/13. У
дакладзе Спецыяльны дакладчык акрэсліў змены, датычныя правоў чалавека з часу
даклада Вярхоўнага камісара па Правах Чалавека, прадстаўленага на дваццатай
сесіі (A/HRC/20/8).
У дакладзе Спецыяльны
дакладчык выкладае сваю метадалогію стасункаў з Урадам Беларусі ў адпаведнасці
з ягоным мандатам. Ён апісвае станоўчыя змены там, дзе яны былі заўважаныя.
Паводле ягонай ацэнкі, правы чалавека ў Беларусі працягваюць сістэмна й
сістэматычна абмяжоўвацца, асабліва ў выпадку свабоды аб'яднанняў, сходаў,
выказванняў і меркаванняў, а таксама
належнага вядзення судовых разбіральніцтваў і права на справядлівы суд.
Асаблівую заклапочанасць
выклікае пазбаўленне волі палітычных апанентаў, праваабаронцаў і актывістаў на
падставе лжывых крымінальных абвінавачанняў і несправядлівых судоў, што
ўсугубляеццца заявамі аб катаваннях і жорсткім абыходжанні падчас утрымання пад
вартай у якасці часткі фізічнага й псіхалагічнага ўздзеяння, скіраванага на
змушэнне іх да прызнання віны.
Спецыяльны дакладчык заўважае,
што існуючыя й узнікаючыя праблемы з правамі чалавека мусяць успрымацца ў
святле міжнародных абавязальніцтваў Беларусі. У канцы Спецыяльны дакладчык
прыводзіць свае парады.
Змест
I. Уводзіны
А. Агульныя звесткі
Б. Метадалогія
В. Супраца з праваабарончымі прыладамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ды Офісам
Вярхоўнага камісара
ІІ. Станоўчыя змены
А. Дзяржаўныя праваабарончыя ўстановы
Б. Вязні: доступ і вызваленне
В. Гандаль людзьмі
Г. Смяротная кара
Д. Мэты развіцця ў тысячагоддзі
ІІІ. Прававыя рамкі
А. Вяршэнства права
Б. Указы Прэзідэнта
В. Дзяржаўнае заканадаўства
IV. Праблемы з правамі чалавека
А. Права на жыццё й смяротная кара
Б. Гвалтоўныя знікненні
B. Умовы ўтрымання ў турмах, катаванні й іншыя жорсткія, бесчалавечныя або
прыніжальныя віды абыходжання
Г. Стаўленне да палітычных апанентаў, праваабаронцаў і актывістаў
Д. Незалежнасць суддзяў і адвакатаў
Е. Справядлівы суд
Ё. Адвольныя арышты й затрыманні
Ж. Свабода выказвання й меркаванняў
З. Свабода мірных сходаў
І. Свабода аб'яднанняў і праваабаронцаў
Й. Дыскрымінацыя
К. Стаўленне да лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў
Л. Працоўныя правы й прафзвязы
М. Выбары
V. Высновы й парады
Дадатак
Праблемы правоў чалавека ў сувязі з парадамі,
дадзенымі Вярхоўным камісара ААН па правах чалавека ў ейным дакладзе
(A/HRC/20/8)
I. Уводзіны
А. Агульныя звесткі
1. Мандат Спецыяльнага дакладчыка па становішчы з правамі чалавека ў Беларусі
быў уведзены Радай па правах чалавека ў ейнай рэзалюцыі 20/13. У дадзеным
дакладзе Спецыяльны дакладчык Міклаш Харашці, які афіцыйна прыступіў да
выканання сваіх абавязкаў 1 лістапада 2012 года, апісвае пераважнае становішча
з правамі чалавека ў Беларусі з часу ўвядзення мандата, 5 ліпеня 2012 года.
Дакумент уключае звесткі, атрыманыя да 31 сакавіка 2013 года1.
2. Наступствы прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года й звязанае з імі
пагаршэнне становішча з правамі чалавека па-ранейшаму вызначаюць кантэкст
правоў чалавека ў Беларусі. Шырокі спектр праблем у галіне правоў чалавека быў
прадстаўлены ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
3. У разгляданы прамежак часу паступалі паведамленні аб абмежаванні правоў на
свабоду мірных сходаў, аб'яднанняў, выказванняў і меркаванняў; адсутнасці
незалежнай судовай улады, належнага выканання судовых працэдур і справядлівага
суда; катаваннях і жорсткім абыходжанні з боку супрацоўнікаў праваахоўных
органаў; адвольных затрыманнях, уціску праабаронцаў; узрастанні праблем з
працоўнымі правамі й дыскрымінацыяй мяншыняў.
4. Са станоўчага боку, нядаўні даклад Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных
Нацый
(ПРААН) засведчыў пераход Беларусі з 65-ага на 50-ае месца ў Індэксе развіцця
чалавечага патэнцыялу сярод 187 дзяржаваў2. Гэта паказвае, наколькі дзяржава зрабіла Мэты
развіцця ў тысячагоддзі першачарговымі ў сваёй палітыцы й праграмах.
5. У выніку выбараў у Парламент 23 верасня 2012 года было абрана 110 дэпутатаў,
якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Ніводнае месца не дасталося кандыдату
ад апазіцыі. Перад выбарамі й падчас выбарчай кампаніі, апазіцыйныя партыі й
кандыдаты вырашылі байкатаваць выбары, спасылаючыся на працэсуальныя парушэнні,
дыскрымінацыю ў СМІ й зняволенне дзеячаў апазіцыі. Назіральная місія Бюро па
дэмакратычных інстытутах і правах
Чалавека Арганізацыі па бяспецы й супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) выявілі, што
выбары не адпавядалі
"абавязальніцтвам дзяржавы, уключаючы права грамадзян
аб'ядноўвацца, выстаўляць свае кандыдатуры й свабодна выказваць сваё меркаванне3, у той час як назіральная місія
Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) заявіла, што яны былі праведзеныя ў
адпаведнасці з дэмакратычнымі нормамі й нацыянальным заканадаўствам4.
6. Уплыў геапалітыкі на становішча з правамі чалавека ў Беларусі ня можа
недаацэньвацца. Адносіны паміж Беларуссю й Еўрапейскім Звязам у гэты час даволі
моцна
вызначаюцца санкцыямі, уведзенымі ў выніку парушэння правоў чалавека з 2010
года. У 2013 годзе Беларусь старшынствуе ў СНД і паглыбляе эканамічную й
палітычную інтэграцыю з Расейскай Федэрацыяй.
Б. Метадалогія
7. Паводле рэзалюцыі Рады па правах чалавека 20/13, Спецыяльны дакладчык мае
мандат:
(А) назіраць за становішчам з правамі чалавека ў Беларусі й даваць парады па
ягоным паляпшэнні;
(Б) садзейнічаць ажыццяўленню парад, змешчаных у дакладзе Вярхоўнага камісара;
(В) аказваць дапамогу ўраду Беларусі ў выкананні абавязальніцтваў у галіне
правоў чалавека;
(Г), прапаноўваць падтрымку й даваць парады грамадзянскай супольнасці;
(Д) запытваць, атрымваць ад усіх зацікаўленых бакоў і разглядаць любыя звесткі,
датычныя становішча з правамі чалавека ў Беларусі, і прадпрымаць дзеянні на іх
аснове.
8. З часу ўвядзення свайго мандата, Спецыяльны дакладчык падкрэсліваў сваю
прыхільнасць да незалежнасці, бесстароннасці й аб'ектыўнасці, а таксама да
супрацы з усімі зацікаўленымі бакамі ў якасці кіроўных прынцыпаў сваёй
дзейнасці. У прыватнасці, ён імкнуўся заручыцца судзеяннем урада Беларусі дзеля
таго, каб удзельнічаць у канструктыўным дыялогу ды ў поўнай меры ацаніць
становішча з правамі чалавека. Спецыяльны дакладчык накіраваў чатыры лісты
Пастаяннаму Прадстаўніку Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні Арганізацыі
Аб'яднаных Нацый у Жэневе або, праз яго, Міністру замежных справаў, просячы аб
сустрэчы й імкнучыся арганізаваць першы візіт5,
але дасюль не атрымаў ніякага адказу.
9. Спецыяльны дакладчык, дзе гэта магчыма, стараўся атрымліваць звесткі з
першакрыніц, будучы перакананым, што гэта ёсць ключавым чыннікам для
падрыхтоўкі дакладнага, своечасовага й узважанага даклада аб становішчы з
правамі чалавека ў Беларусі.
10. Спецыяльны дакладчык выказвае падзяку за шырокае супрацоўніцтва з многімі
зацікаўленымі асобамі, якія пражываюць у Беларусі. З моманту дзеяння ягонага
мандата, ён здзейсніў тры паездкі ў Літву й Украіну, каб сустрэцца з шырокім
колам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці й ахвяр парушэнняў правоў
чалавека. У абодвух краінах ён сустрэўся з прадстаўнікамі міністэрстваў
замежных справаў.
11. З 11 па 15 лістапада 2012 года ў Вільні Спецыяльны дакладчык прыняў удзел у
сваёй першай сустрэчы з грамадзянскай супольнасцю, зладжанай Беларускім домам
правоў чалавека6. З 12 па 16 студзеня 2013
года ў Вільні Спецыяльны дакладчык правёў яшчэ адну сустрэчу, таксама зладжаную
Беларускім домам правоў чалавека, з юрыстамі па пытаннях сістэмы правасуддзя й
адвакатаў, а таксама сустрэўся з асобамі з Беларусі па канкрэтных праблемах
правоў чалавека. З 18 па 21 лютага 2013 года, у ходзе сумеснага мерапрыемства
"Медыя-прастора й правы чалавека", арганізаванага Беларускім домам
правоў чалавека,
Домам правоў чалавека ў Кіеве й Фондам дамоў правоў чалавека, ён сустрэўся з
медыя экспертамі, праваабаронцамі й прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў
Кіеве. У выніку гэты асабістых сустрэч былі сабраныя й запісаныя звесткі аб
пераважных праблемах у галіне правоў чалавека ў Беларусі.
12. 18 лютага
2013 года Спецыяльны дакладчык атрымаў магчымасць сустрэцца з Першым сакратаром
Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне ў кулуарах мерапрыемства пад назвай
"СМІ й правы чалавека", арганізаванага Фондам дамоў правоў чалавека ў
Кіеве.
13. Спецыяльны дакладчык супрацоўнічаў з уладальнікамі мандатаў некалькіх іншых
адмысловых працэдур каб перадаць два лісты с зваротамі да ўладаў Беларусі.
14. У дадзеным дакладзе Спецыяльны дакладчык звязвае выяўленыя праблемы ў
галіне правоў чалавека з парадамі, прыведзенымі ў дакладзе Вярхоўнага камісара
(гл.
дадатак).
15. Спецыяльны дакладчык шкадуе аб неатрыманні звестак з урадавых першакрыніц.
16. У гэтым дакладзе ўтрымліваецца шэраг выпадкаў, паказваючых прыроду
абмяркоўваемых парушэнняў правоў чалавека. Яны, аднак, не з'яўляюцца поўным
пералікам зваротаў, атрыманых Спецыяльным дакладчыкам.
В. Супраца з праваабарончымі прыладамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і
Управай Вярхоўнага камісара
17. 3 жніўня 2012 г. Беларусь прадставіла свой васемнаццаты і дзевятнаццаты
перыядычныя даклады Камітэту па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі (якія мелі
быць прадстаўленыя ў 2008 годзе)7; а 27
лістапада 2012 года прадставіла своечасовы адказ Камітэту супраць катаванняў8.
18. Беларусь працягвала адмаўляць шэраг новых выпадкаў парушэння
Факультатыўнага Пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных
правах, у асноўным на
працэдурных падставах. Што датычыць водгуку на парады ў ягоным меркаванні,
Камітэт па правах чалавека дасюль не задаволены мерамі, якія прымаюцца
дзяржавай-удзельніцай. У ліпені 2012 года быў атрыманы адзін адказ у сувязі са
справай у рамках Факультатыўнага пратакола да Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх
формаў дыскрымінацыі жанчын. Працягваецца дыялог па гэтым пытанні.
19. Візіт у 2009 годзе Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб гандлі людзьмі,
асабліва
жанчынамі й дзецьмі9, быў апошнім наведваннем уладальніка мандата
адмысловых працэдур. З 2009 года Спецыяльны дакладчык па заахвочванні й абароне
права на
свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне, Спецыяльны дакладчык па
становішчы праваабаронцаў, Спецыяльны дакладчык па катаваннях ды іншых
жорсткіх, бесчалавечных або прыніжальных відах абыходжання й пакарання,
Спецыяльны дакладчык па праве на свабоду мірных сходаў і аб'яднанняў і Рабочая
група па адвольных затрыманнях імкнуліся
наведаць Беларусь, але так і не атрымалі адказу.
20. Уладальнікамі спецыяльных мандатаў быў адпраўлены шэраг сумесных
паведамленняў. Часам Беларусь давала змястоўныя адказы на пастаўленыя пытанні.
Яна таксама заяўляла, што ўладальнікі спецыяльных мандатаў парушаюць прынцып
недапушчальнасці засяроджання функцый дасылаючы сумесныя звароты, і што звароты
палітычна абумоўленыя й неапраўдана ўмешваюцца ва ўнутраныя справы.
21. У 2012 годзе ўрад прадставіў свой прамежкавы
даклад аб ходзе выканання парад універсальнага перыядычнага агляду10. Прадастаўленне прамежкавых дакладаў
неабавязковае, але ёсць добрым пачынам, заахвочваным Вярхоўным камісарам.
22. Управа Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека
працягвала надаваць тэхнічную дапамогу Беларусі. Па просьбе ўрада, дапамога
была засяроджаная на пытаннях гандлю людзьмі й дыскрымінацыі. Гэта ўключала
Развіццё праекта па тэме "Барацьба з гандлем людзьмі: новыя выклікі й
пагрозы" з ПРААН у Беларусі й Міжнародным навучальным цэнтрам па міграцыі
й процідзеянні гандлю людзьмі ў Менску. Нацяпер праект праходзіць рэгістрацыю ў
адпаведнасці з дзяржаўнымі вымогамі. Плануецца двухдзённы анты-дыскрымінацыйны
семінар, які адбудзецца ў Менску ў чэрвені 2013 года.
II. Станоўчыя змены
А. Дзяржаўныя праваабарончыя ўстановы
23. У 2012 годзе Беларусь заявіла пра свой намер стварыць інстытут камісара па
правах чалавека ў адпаведнасці з парадай універсальнага перыядычнага агляду за
2010 год11. Яна абвясціла, што правядзе нарады з
няўрадавымі арганізацыямі, каб распачаць гэтую працэдуру, але пазней не
дасылала прамых звестак усім меркаваным удзельнікам12.
Б. Вязні: доступ і вызваленне
24. У верасні 2012 года арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці, апостальскаму нунцыю ў
Менску,
было дазволена наведаць увязненых палітычных апанентаў і праваабаронцаў – Алеся
Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Зміцера Дашкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея
Каваленку,
Паўла Сырамалотава й Эдуарда Лобава13.
Паколькі вязні былі працяглы час пазбаўленыя медыцынскіх сродкаў і сустрэч з
адвакатамі й роднымі, гэтае наведванне, паводле асабістых гутарак са сваякамі й
дыпламатамі Святога Прастола, прынесла доўгачаканую палёгку й прывяло да
часовага спынення выкарыстання адзіночнага зняволення ў дачыненні да некаторых
вязняў. Родныя вязняў выказалі падзяку Папе Бэнэдыкту XVI й Апостальскаму
нунцыю, і папрасілі паспрыяць хуткаму вызваленню ўсіх палітычных апанентаў і
актывістаў.
25. У верасні 2012 года былі вызваленыя спадары Каваленка й Сырамалотаў,
асуджаныя па крымінальнай справе аб дэманстрацыях у снежні 2010 года. У выніку
стварэння ўсё большых цяжкіх умоваў зняволення, у чэрвені 2012 года яны
падпісалі прашэнне аб памілаванні, прызнаючы сваю віну.
В. Гандаль людзьмі
26. Беларусь займаецца
вырашэннем праблемы таго, што яна з'яўляецца адначасова краінай-пастаўшчыком і
краінай транзіту для жанчын, мужчын і дзяцей для сэксуальнай эксплуатацыі й
прымусовай працы. Беларусь адна з першых дзяржаў СНД, у якой былі распрацаваныя
мерапрыемствы й прававыя прылады па гэтым пытанні, як на дзяржаўным роўні, так
і ў супрацы з міжнароднымі арганізацыямі14.
Адмысловы Дакладчык нагадвае аб просьбе Беларусі ад 30 Снежні 2009 аб далучэнні
да Канвенцыі Рады Еўропы аб процідзеянні гандлю людзьмі, і звязанай з гэтым
згодзе з умовамі Групы экспертаў па пытаннях процідзеяння гандлю людзьмі й
ейным назіральным механізмам.
Г. Смяротная кара
27. Нягледзячы на той сумны факт, што Беларусь выканала два смяротныя прысуды ў
2012 годзе, некаторыя змены могуць разглядацца як прыкметы адкрытасці адносна
магчымай рэформы. Яна ўстрымалася ад галасавання, праведзенага Трэцім камітэтам
па праекце рэзалюцыі аб мараторыі на прымяненне смяротнай кары15. 20 снежня 2012 года было абвешчана аб
аднаўленні Рабочай групы па пытанні смяротнай кары. У першых
месяцах 2013 года Старшыня Канстытуцыйнага суда некалькі разоў падкрэсліў, што
"пытанне аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне, застаецца
адкрытым", хаця й ня будзе на парадку дня ў агляднай будучыні16.
Д. Мэты развіцця тысячагоддзя
28. Спецыяльны дакладчык прызнае намаганні, што прымаюцца Беларуссю для
дасягнення некаторых з Мэтаў развіцця тысячагоддзя.
29. Беларусь цалкам выканала задачу знізіць больш чым у тры разы долю
насельніцтва, жывучага за рысай беднасці. Дадзеныя даступныя толькі за 2009 год
і паказваюць, што доля асоб, жывучых менш чым на пражытачны мінімум, знізілася
з 41,9 адсотка да 5,4 адсотка.
30. Па стане на 2009 год, Беларусі ўдалося скараціць удвая смяротнасць дзяцей
да 5 гадоў. Яна мае нізкі ўзровень мацярынскай смяротнасці (1 на 100 000
нараджэнняў ў 2009 годзе), набліжаючыся да сярэдняга паказчыка прамыслова
развітых краін. Неабходныя далейшыя дзеянні для ўмацавання дзяржаўных мер па
прадухіленні ВІЧ/СНІД і сухотаў, які шырока распаўсюджаныя, і ўяўляюць паважную
небяспеку для здароўя насельніцтва. Дзяржаўная стратэгія ўстойлівага
сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года ўтрымлівае заклік да распрацоўкі
палітыкі, скіраванай на забеспячэнне чысціні навакольнага асяроддзя й
паляпшэння якасці жыцця17.
31. На сваім універсальным перыядычным аглядзе ў 2010 годзе Беларусь прыняла
шэраг
парад павялічыць свае намаганні ў пэўных галінах, звязаных з Мэтамі развіцця
тысячагоддзя18.
32. Спецыяльны дакладчык шкадуе, што ў сувязі з адсутнасцю ў яго доступу да
краіны ён не можа асабіста засведчыць вышэйзгаданыя станоўчыя змены ды іх уплыў
на паўсядзённае жыццё беларусаў.
III. Прававыя рамкі
А. Вяршэнства права
33. Спецыяльны дакладчык занепакоены адсутнасцю вяршэнства права ў Беларусі,
асабліва ў сувязі з працэсуальнымі гарантыямі артыкула 14 Міжнароднага пакта аб
грамадзянскіх і палітычных правах. Шматлікія сустрэчы праваабаронцамі й
ахвярамі парушэнняў правоў чалавека паказваюць адсутнасць даверу да судовай
сістэмы, як і веры ў тое, што судовая сістэма будзе абараняць правы, а не
ўладныя інтарэсы.
34. Спецыяльны дакладчык хацеў бы асабліва выказаць занепакоенасць тым, што
парушэнні правоў чалавека ў краіне носяць сістэмны і сістэматычны характар. Іх
прырода застаецца структурнай і эндэмічнай, як сцвярджаецца ў дакладзе
Вярхоўнага камісара, у якім яна падкрэслівае, што "недахопы, датычныя
правоў чалавека ў Беларусі, з'яўляюцца сістэмнымі па сваёй прыродзе. Яны павінні
вырашацца ўладамі на аснове ўсеабдымнага падыходу, які б уключаў перагляд
заканадаўства, палітыкі, стратэгій і практыкі па правах чалавека"19.
У сваім рашэнні па пазове Ежы Бранеўскага супраць Польшчы, Еўрапейскі
суд даў вызначэнне сістэмных парушэнняў правоў чалавека як тых, што вынікаюць з
структурных прычын, не разгляданых адказнымі органамі. У выпадку Беларусі
многія органы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый назіралі ў шэрагу выпадкаў падобныя
парушэнні, якія не разглядаліся дзяржавай: парушэнні права на свабоду
выказванняў і меркаванняў20; права
на справядлівае судовае разбіральніцтва21;
або на свабоду аб'яднанняў22.
35. Адмысловы дакладчык занепакоены тым, што Беларусь дэ-факта адмаўляе права
ахвяр парушэнняў правоў чалавека на абскарджанне рашэнняў Вярхоўнага суда ў
Камітэт па правах чалавека, хаця Беларусь ратыфікавала Факультатыўны пратакол
да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Б. Указы Прэзідэнта
36. Структурны характар шырокараспаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека застаецца
нявырашаным і падкрэсліваецца засяроджаннем заканадаўчай і выканаўчай улады ў
кіраўніцтве прэзідэнта.
37. Указы прэзідэнта ўжываюцца ў якасці галоўнага, па сутнасці, найвышэйшага
заканадаўчага механізма ў краіне. Паводле артыкула 85 Канстытуцыі прэзідэнцкія
ўказы могуць мець сілу закона ў выпадках, выкладзеных у Канстытуцыі. Артыкул
101 вызначае такія выпадкі двума спосабамі. Парламент можа надаць Прэзідэнту
пастаянныя паўнамоцтвы, якія абмяжоўваюцца толькі прадметам і тэрмінам дзеяння
згаданага органа ўлады23. Акрамя
таго, артыкул 101 (3) надзяляе Прэзідэнта паўнамоцтвамі выдаваць указы, пазначаныя як часовыя. Гэтыя ўказы захоўваюць
сілу, калі не адмяняюцца большасцю ў дзве траціны галасоў кожнай палаты
парламента (Палаты прадстаўнікоў і Рады Рэспублікі).
38. Нават часовыя ўказы дэ-факта становяцца пастаяннымі, улічваючы, што для
іхняй адмены патрабуецца большасць у дзве траціны галасоў. Больш таго, нават
прынятыя Парламентам законы ня здольныя забяспечыць неабходныя гарантыі
законнасці, паколькі ўсе палітычныя партыі, прадстаўленыя ў Парламенце,
аказваюць падтрымку выключна кіраўніку выканаўчай улады. Гэтая асцярога
ўзмацняецца тым, што законапраекты ў Беларусі ў цэлым рыхтуюцца Адміністрацыяй
Прэзідэнта.
В. Дзяржаўнае заканадаўства
39. Беларусь мае сістэму грамадзянскага права, заснаваную на Канстытуцыі,
вярхоўным законе дзяржавы. Паводле пункта 3 артыкула 21 Канстытуцыі,
"дзяржава гарантуе правы й свабоды грамадзян Рэспублікі Беларусь ...
замацаваныя ў Канстытуцыі і законах, і вызначаныя ў міжнародных
абавязальніцтвах дзяржавы24.
Артыкул 8 прызнае прыярытэт
агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і прадугледжвае, што законы
Беларусі маюць адпавядаць ім.
40. У разгляданы прамежак часу на поўнае ажыццяўленне правоў чалавека могуць
уплываць розныя заканадаўчыя змены:
• прыняцце паправак у Закон № 390-З "Аб органах дзяржаўнай бяспекі
Рэспублікі Беларусь",
надаючых, у прыватнасці, шырокія паўнамоцтвы органам дзяржаўнай бяспекі і
ствараючых ўмовы для абмежавання правоў
асобы на свабоду, бяспеку й годнасць;
• прыняцце закона аб амністыі, які выключае артыкул 342 (арганізацыя дзеянняў,
якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у такіх дзеяннях) і 367
(Абраза прэзідэнта) Угалоўнага кодэкса;
• прыняцце закона № 435-З аб ўнясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы
Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і супрацьдзеяння
экстрэмізму", які яшчэ больш пашырае вызначэнне экстрэмізму;
• Дэкрэт № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці
дрэваапрацоўчай прамысловасці", які абмяжоўвае правы работнікаў на
звальненне;
• Дэкрэт № 2, які ўводзіць абмежавальныя папраўкі ў Дэкрэт № 1 ад 16 студзеня
2009
"Аб дзяржаўнай рэгістрацыі й ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў
гаспадарання";
• Законапраект аб папраўках ў законы аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах і
дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў.
41. У пачатку 2013 года было абвешчана аб планах рыхтаваць 30 законапраектаў
штогод, уключаючы праекты аб зменах у Выбарчы кодэкс, Крымінальны кодэкс,
Крымінальна-працэсуальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях,
Працэсуальна-выканаўчы кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў, а таксама
законапраект аб дзяржаўнай мяжы Беларусі[25].
IV. Праблемы з правамі чалавека
А. Права на жыццё й смяротная кара
42. Беларусь захоўвае смяротную кару за некаторыя злачынствы ў мірны й ваенны
час. Пакаранне выконваецца стрэлам у патыліцу. Існуе недахоп празрыстасці ў
дачыненні да асоб, якія ўтрымліваюцца ў камеры смяротнікаў, і неадэкватная
працэдура абскарджання.
Гадавая статыстыка па ўжыванні смяротнай кары недаступная, роўна як і імёны
бальшыні пакараных. Асуджаным і іхнім сваякам не паведамляюць дату пакарання;
пасля пакарання сваякам не паведамляюць месца пахавання цела.
43. У часе падрыхтоўкі гэтага дакладу Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў
былі апошнімі вядомымі асобамі, пакаранымі смерцю ў сакавіку 2012. У 2011 годзе
абодва былі
прысуджаны да смяротнага пакарання за тэракт 11 красавіка 2011 года ў менскім
метро. Пад час суда сп. Кавалёў змяніў свае паказанні, якія паводле ягонага
сцвярджэння былі атрыманыя пад ціскам[26].
44. Вышэйзгаданыя прысуды былі выкананыя нягледзячы на вынясенне часовых мер
абароны Камітэтам па правах чалавека з просьбай прыпыніць выкананне прысудаў да
разгляду ім зваротаў двух гэтых асоб. Целы пакараных не былі выдадзеныя іхнім
сваякам і не было прадастаўлена звестак аб месцы іх пахавання. Пасведчанне аб
смерці й ліст Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2012 года
паведамілі спадарыні Кавалёвай аб пакаранні ейнага сына. У кастрычніку 2012 года
Камітэт па правах чалавека ўстанавіў, што мела месца парушэнне права на жыццё,
прэзумпцыі невінаватасці, права на справядлівае судовае разбіральніцтва й
доступ да дзейнага судовага перагляду, а таксама бесчалавечнае абыходжанне ў
дачыненні да ягонай сям'і[27].
Камітэт падкрэсліў факт, што Беларусь абавязаная не дапускаць падобных
парушэнняў у будучыні, у тым ліку шляхам унясення змен у артыкул 175, пункт 5
Крымінальна-выканаўчага кодэкса ў адпаведнасці з артыкулам 7 Пакта. Тым ня
меней, Спецыяльны дакладчык занепакоены тым, што Беларусь сістэматычна адхіляе
меркаванні Камітэта, што выклікае асаблівы непакой у выпадках зваротаў
смяротнікаў. У 2010-2012 гадах было выканана пяць смяротных прысудаў, хаця
Камітэт запрошваў часовыя меры абароны ў адпаведнасці з правілам 92 сваіх
правілаў працэдуры. Ва ўсіх пяці выпадках заяўлялася
аб парушэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва, і трое з асоб
сцвярджалі, што далі прызнальныя паказанні пад ціскам[28].
45. Спецыяльны дакладчык падзяляе меркаванне, што спосаб, якім смяротнае
пакаранне ажыццяўляецца у Беларусі, уяўляе сабой бесчалавечнае абыходжанне, як
акрэслена Спецыяльным дакладчыкам па катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных
ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання й пакарання ў ягоным нядаўнім
дакладзе для Генеральнай Асамблеі[29].
Б. Гвалтоўныя знікненні
46. У разгляданы перыяд Спецыяльны дакладчык не атрымаў новых паведамленняў аб
гвалтоўных знікненнях. У той жа час, выказвалася занепакоенасць адсутнасцю
зрухаў у расследаванні гучных справаў, тры з якіх былі перададзеныя ў Рабочую
групу па
гвалтоўных або нядобраахвотных знікненнях[30].
Гэтыя выпадкі, датаваныя 1999 і 2000 гадамі, датычаць Віктара Ганчара, дэпутата
распушчанага парламента, ягонага блізкага паплечніка Анатоля Красоўскага, а
таксама былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі ды журналіста Дзмітрыя
Завадскага. Кожныя тры месяцы ўлады паведамляюць аб адсутнасці вынікаў па ўсіх
справах.
47. Што датычыць першых трох з вышэйзгаданых выпадкаў, са студзеня па
кастрычнік 2012 года Працоўная група па гвалтоўных або нядобраахвотных
знікненнях атрымала тры паведамленні ад урада. Яна пастанавіла, што
прадстаўленыя звесткі недастатковыя для праяснення справаў. Што датычыць справы
сп. Красоўскага, Камітэт па правах чалавека ўстанавіў, што Беларусь, у парушэнне
Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, не забяспечыла
эфектыўных сродкаў прававой абароны, уключаючы дбайнае й руплівае расследаванне
фактаў, судовы пераслед і пакаранне вінаватых, з прадастаўленнем адэкватных
звестак па запытах і адэкватнай кампенсацыяй31.
48. Падчас прыватных сустрэч сваякі й адвакаты выказалі занепакоенасць тым, што
па прашэсці 15 гадоў справы будуць афіцыйна зачыненыя ў сувязі з тэрмінам
даўніны32.
49. Адсутнасць рэакцыі ўрада на выпадкі гвалтоўных знікненняў палітычных
апанентаў працягвае сур'ёзна адбівацца на агульнай веры ў вяршэнства права й
бяспечнае ажыццяўленне права на грамадскую дзейнасць.
В. Умовы ўтрымання ў турмах, катаванні й іншыя жорсткія, бесчалавечныя ці
прыніжальныя віды абыходжання
50. Заявы аб катаваннях і жорсткім абыходжанні працягваюць паступаць ад
затрыманых і зняволеных, якія былі пазбаўленыя волі праваахоўнымі органамі, у
момант затрымання міліцыяй, або падчас да- або паслясудовага зняволення.
51. У сваіх заключных заўвагах па Беларусі Камітэт супраць катаванняў,
адзначыўшы, што ў артыкуле 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь забараняюцца
катаванні, выказаў сваю заклапочанасць неадпаведансцю паміж заканадаўчай базай
і яе практычным выкананнем33. Ён
таксама адзначыў, што артыкулы 128 і 394 Угалоўнага кодэкса не прадугледжваюць
угалоўнай адказнасці за катаванні ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 2
Канвенцыі супраць катаванняў (артыкулы 1, 2 і 4)34.
Беларусь тым ня меней, указала, што вызначэнне катаванняў, якое змяшчаецца ў
артыкуле 1 Канвенцыі, ужывалася для прыцягнення да ўгалоўнай адказнасці асобаў,
вінаватых у катаваннях.
52. Па-ранейшаму працягваюць паступаць паведамленні аб прымяненні катаванняў і
іншых відаў жорсткага абыходжання з боку міліцыі й следчых з мэтай дамагчыся
прызнанняў, якія затым выкарыстоўваюцца ў якасці доказаў на судзе. Такія
выпадкі сведчаць аб тым, што службовымі асобамі не праводзіцца аператыўнае,
бесстаронняе й поўнае расследаванне заяваў аб катаваннях і жорсткім
абыходжанні, а меркаваныя злачынцы не прыцягваюцца да да адказнасці. Гэта было
асаблівай нагодай для заклапочанасці Камітэта па правах чалавека ў выпадку
пакарання смерцю Кавалёва35.
53. Спецыяльны дакладчык атрымаў звесткі аб маючых працяг сур'ёзных праблемах,
датычных абыходжання з вязнямі й ўмоваў іх зняволення. Многія затрыманыя
ўтрымліваюцца ў халодных умовах, без гарачай вады. Некаторыя паведамлялі аб
пазбаўленні сну, стварэнні стрэсавых становішчаў, адмовах у медыцынскай
дапамозе, змяшчэнні ў штрафныя ізалятары за дробныя парушэнні або перашкоды ў адпраўленні
рэлігійных абрадаў ці навучанні.
54. Некаторыя зняволеныя, асабліва палітычныя й грамадзянскія актывісты,
пастаянна скардзіліся аб комплексным жорсткім абыходжанні з мэтай прымусіць іх
да напісання прашэняў аб памілаванні.
55. На думку Спецыяльнага дакладчыка, існуе настойлівая неабходнасць публічна
забараніць
катаванні; дзеля прыняцця дзейсных мераў па прадухіленні выпадкаў катаванняў і
жорсткага абыходжання з боку Дзяржаўных службовых асоб; а таксама для
правядзення аператыўнага, бесстаронняга й поўнага расследавання й судовага
пераследу меркаваных злачынцаў36.
Г. Абыходжанне з палітычнымі апанентамі, праваабаронцамі й актывістамі
56. Паводле паведамленняў, шэраг палітычных апанентаў і актывістаў, прысуды
якіх выглядаюць палітычна абумоўленымі, падвяргаліся ўзрастаючаму
псіхалагічнаму й фізічнаму ціску, пад час пазбаўлення волі37. Гэтым людзям звычайна выносіліся
дысцыплінарныя пакаранні па абвінавачванні ў парушэнні правілаў утрымання пад
вартай. У выніку абмяжоўваліся іх сустрэчы са сваякамі і/або адвакатамі,
атрыманне харчовых і медыцынскіх перадач і перапіска.
57. У лістападзе 2011 года старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна"
Алесь Бяляцкі быў
прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і прысуджаны да чатырох з
паловай гадоў з канфіскацыяй маёмасці па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага
кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). У чэрвені 2012 года турэмная
адміністрацыя аб'явіла яго злосным парушальнікам рэжыму зняволення. Паводле
паведамленняў, з тых часоў ён працягвае атрымліваць адвольныя пакаранні ў
выглядзе абмежавання на прыёмы ежы й атрыманне пасылак за парушэнні правілаў
папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску38. Іншым
зняволеным не дазваляецца падтрымліваць з ім стасункі пад пагрозай
дысцыплінарнага пакарання. 13 лютага 2013 года года адміністрацыя калоніі № 2
аб'явіла, што сп. Бяляцкі будзе пазбаўлены сустрэч з сям'ёй яшчэ на шэсць
месяцаў39.
Апошні раз ён сустракаўся са сваёй жонкай 20 снежня 2012 года.
58. 28 жніўня 2012 года лідэр моладзевага руху "Малады Фронт" Зміцер
Дашкевіч быў прысуджаны да яшчэ аднаго году зняволення па абвінавачванні ў
парушэнні рэжыму ўтрымання паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса
(наўмыснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы). Першапачаткова
ён быў прысуджаны да двух гадоў
папраўчай калонні 24 сакавіка 2011 па абвінавачванні ў нападзе на падставе
артыкула 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. 21 верасня ён абвясціў
галадоўку ў знак пратэсту супраць "бесчалавечнага" абыходжання з боку
адміністрацыі калоніі. Галадоўка доўжылася два тыдні, пасля чаго ён быў на 15
дзён змешчаны ў штрафны ізалятар. 30 кастрычніка рэжым ягонага ўтрымання быў
узмоцнены на падставе заявы аб здзяйсненні ім грубых і сістэматычных парушэнняў
рэжыму, пасля чаго ён быў пераведзены ў турму № 1 у Гродна. Хаця ён і змог
ажаніцца ў снежні 2012 года, першапачаткова гэтаму чыніліся перашкоды.
Зняволенне Зміцера Дашкевіча было адзначанае правакацыямі з боку ўладаў,
правакацыямі з боку іншых зняволеных, ціскам у сувязі з ягонымі палітычнымі й
рэлігійнымі поглядамі, а таксама абмежаваннямі перапіскі і сустрэч. Нацяпер ён
мае статус злоснага парушальніка рэжыму.
59. 3 лютага 2013 года Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты 2010 года, якiя
адбывае
шасцігадовы тэрмін зняволення па прысуду паводле часткі 1 артыкула 293 Крымінальнага
кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў якія суправаджаюцца гвалтам у
дачыненні да асоб, праграм, падпаламі, знішчэннем маёмасці й узброеным
супрацівам супрацоўнікам праваахоўных органаў) ад 26 траўня 2011 года. У
цяперашні час ён утрымваецца ў турме № 4 у Магілёве. Ужо пасля абвяшчэння яго
злосным парушальнікам у снежні 2011, адміністрацыя ў папраўчай калоніі ў
Шклове, сп. Статкевіч утрымліваўся спярша, заявіла, што ён "схільны да
ўцёкаў і нападу". У 2012 годзе ў турме № 4 яму былі вынесеныя тры дысцыплінарныя
спагнанні. 27 чэрвеня 2012 года ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 дзён.
Ён увесь час сутыкаўся з рознымі відамі правакацый, з патрабаваннямі, каб ён
падпісаў прашэнне аб памілаванні. 11 лютага 2013 года, ён паведаміў аб яшчэ
адной серыі правакацый супраць сябе.
60. Прыведзеныя вышэй выпадкі з'яўляюцца часткай шырэйшай карціны
бесперапыннага, комплекснага й жорсткага ціску на асоб па час ізаляцыі ад
знешняга свету (напрыклад, праз абмежаванне доступу да сваякоў, адвакатаў,
перапіскі і зносін). Агульная мэта (часта нават агучваная наглядчыкамі)
складаецца ў тым, каб "зламаць" гэтых людзей і прымусіць іх
хадайнічаць аб памілаванні. Такую практыку можна разглядаць раўназначную
жорсткаму абыходжанню або нават катаванням40.
Д. Незалежнасць суддзяў і адвакатаў
61. Нягледзячы на Кодэкс аб судовай сістэме й статусе суддзяў за 2007 год, які
паводле ўрада выкладае ўсе асноўныя прынцыпы, неабходныя для забеспячэння
незалежнасці судовай улады, застаюцца асцярогі, што хаця артыкул 110
Канстытуцыі й артыкул 22 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса прадугледжваюць
незалежнасць судовых органаў, гэтыя палажэнні
падрываюцца іншымі заканадаўчымі нормамі, у прыватнасці – аб пакаранні й
звальненні суддзяў, іх прызначэнні й знаходжанні на пасадзе41.
62. Залежнасць судовай сістэмы ад выканаўчай улады абумоўлена дысбалансам галін
улады, замацаваным у папраўках да Канстытуцыі 1996 года. Прэзідэнт працягвае
прызначаць, звальняць і вызначаць тэрмін паўнамоцтваў суддзяў.
63. Адсутнасць незалежнасці адвакатаў выклікае асаблівую занепакоенасць і не
вырашаецца ўладамі. Паведамленні, атрыманыя Спецыяльным дакладчыкам,
перагукаюцца з высновамі Спецыяльнага дакладчыка па незалежнасці суддзяў і
адвакатаў у выніку ягонага візіту ў Беларусь у 2001 годзе, калі яна казала аб "спробах
запалохвання й перашкод адвакатам пры выкананні імі прафесійных
абавязкаў"42.
64. Як паказваюць даклады, адвакаты сутыкаюцца з умяшаннем у іхнюю дзейнасць,
перашкодамі, запалохваннем ды іншымі дзеяннямі ў якасці наступстваў належнай
абароны інтарэсаў сваіх кліентаў, а таксама з агульным умяшаннем у адвакацкую
таямніцу. Ёсць паведамленні аб перашкодах у доступе да прававой і юрыдычнай
практыкі. Юрыстам не даюць фармаваць незалежныя калегіі адвакатаў.
65. Справы Ганны Бахціной, Дар'і Ліпкінай, Алега Агеева, Таццяны Агеевай,
Уладзіміра Тоўсціка, Тамары Гараевай і Паўла Сапелкі з'яўляюцца найбольш
вядомымі выпадкамі пазбаўлення звання адваката. Яны сутыкнуліся з помстай за
прадстаўленне інтарэсаў кандыдатаў прэзідэнцкіх выбараў снежня 2010 года, якія
былі затрыманыя за заклікі да выканання правоў чалавека ў рамках сваёй
дзейнасці.
66. Доступ да юрыдычнай прафесіі рэгулюецца Міністэрствам юстыцыі. Яно
кантралюе
дзейнасць й кіраванне калегіямі адвакатаў, а таксама разглядае скаргі, па якіх
выносяцца дысцыплінарныя спагнанні43.
67. Спецыяльны дакладчык прапануе рэфармаваць адвакатуру дзеля забеспячэння
незалежнасці адмыслоўцаў у галіне права, у тым ліку шляхам прадастаўлення
практычных гарантый незалежнасці калегій адвакатыў ды іх права самастойна
вырашаць пытанні членства. Гэта гарантавала б прававую абарону ўсіх асоб,
пражываючых у Беларусі.
Е. Справядлівае судовае разбіральніцтва
68. Камітэт па правах чалавека па-ранейшаму ўказвае на парушэнні права на
прэзумпцыю
невінаватасці й стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва44. Апошнія высновы Камітэта ў ягоным
рашэнні па справе сп. Кавалёва сведчаць аб сістэмных праблемах у прымяненні
належных прававых працэдур і працэсуальных гарантый у Беларусі. У прыватнасці,
было ўстаноўлена, што сп. Кавалёў быў пазбаўлены належнага доступу да адваката да і падчас суда, што ўяўляе
парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, і што яшчэ да
вынясення канчатковага рашэння ён шальмаваўся як тэрарыст у дзяржаўных сродках
масавай інфармацыі, што ўяўляе парушэнне прэзумпцыі невінаватасці45.
69. У святле існуючых недахопаў і парушэнняў права на кампетэнтнае,
незалежнае, бесстаронняе й справядлівае
судовае разбіральніцтва ды прэзумпцыю невінаватасці,
беларускія ўлады павінны цалкам выканаць рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў
дакладзе
Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах
чалавека па маніторынгу судовых працэсаў у Беларусі46.
Ё. Адвольныя арышты і затрыманні
70. Як паказваюць даклады, адвольнае затрыманне выкарыстоўваецца як сродак
запалохвання, пераследу й пакарання асоб шляхам іх адвольнага ўтрымання пад
вартай у рамках адміністрацыйных і ўгалоўнысх справаў, асабліва калі яны
займаюцца непажаданай дзейнасцю. Спецыяльны дакладчык атрымліваў паведамленні
ад журналістаў, адвакатаў, праваабаронцаў і членаў палітычных арганізацый, якія
сведчылі аб затрыманнях, збіцці ў часе затрымання й прад'яўленні надуманых
абвінавачванняў у адміністрацыйных і галоўных правапарушэннях.
71. Атрыманыя сведчанні падкрэсліваюць настпупствы адсутнасці палажэнняў аб
судовым пераглядзе рашэнняў аб затрыманні, якія працягваюць санкцыянавацца
пракурорам. Хаця затрыманы можа абскардзіць затрыманне ў судзе, суд можа толькі праверыць законнасць
працэдуры, але не скасаваць само рашэнне аб затрыманні асобы.
72. Рабочая група па адвольных затрыманнях прызнала затрыманне старшыні
Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, адвольным, парушаючым
пункт 1 артыкула 20 Усеагульнай дэкларацыі аб правах чалавека і артыкул 22
Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Працоўная група
падкрэсліла, што "адэкватным сродкам прававой абароны з'яўляецца
вызваленне сп. Бяляцкага й наданне яму права на кампенсацыю ў адпаведнасці з
пунктам 5 артыкула 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах47.
73. Улады Беларусі павінны забяспечыць, каб ўтрыманне пад вартай адбывалася
толькі па рашэнні суддзі, а дасудовае ўтрыманне пад вартай ўжывалася толькі ў
выключных выпадках.
Ж. Свабода выказвання й меркаванняў
74. У ліпені 2012
года быў адкліканы пазоў аб прыпыненні выхаду газет "Наша Ніва" й
"Народная Воля". З таго часу не прадпрымалася ніякіх спроб закрыцця
незалежных СМІ. У той жа час, свабода выказвання й меркаванняў працягвае строга
абмяжоўвацца за кошт цэнтралізаванага кіравання СМІ, адвольных правілаў,
дзяржаўнай уласнасці на ўсе асноўныя сродкі масавай інфармацыі ды пагроз
правапрымянення супраць непажаданай журналістыкі.
75. Міністэрства інфармацыі працягвае карыстацца сваімі надзвычайнымі
паўнамоцтвамі па рэгістрацыі, вынясенні папярэджанняў і ліквідацыі СМІ. За
2010-2012 гады міністэрства выдала больш за 180 папярэджанняў і 105 адмоваў у
рэгістрацыі СМІ48.
76. Паводле паведамленняў, у 2012 годзе 60 журналістаў былі падвергнутыя
кароткачасоваму затрыманню, уключаючы журналістаў з Эстоніі і Швецыі49. Было ўстаноўлена, што падчас
затрымання журналістаў пастаянна праводзяцца ператрусы й канфіскацыя
абсталявання, хаця паводле міжнародных стандартаў такія меры разглядаюцца як
абмежаванне на свабоду выказвання.
77. З'явілася новая трывожная тэндэнцыя ў сувязі з
узрастаннем дзяржаўнага пераследу за выказванні ў інтэрнэце. У верасні 2012
года адбываліся затрыманні грамадскіх медыя-актывістаў з прымусам раскрыць
паролі ад іхніх уліковых запісаў у сацыяльных сетках. Улады неаднаразова
прымянялі заканадаўчыя нормы супраць асоб, якія размяшчалі ў сеціве фота, на
якіх яны трымалі партрэты Алеся Бяляцкага на пустых вуліцах Гародні й
Наваполацка50, па абвінавачванні ў "правядзенні
несанкцыянаванага масавага мерапрыемства". 13 лютага 2013 года Спецыяльны
дакладчык паведаміў пра гэтыя выпадкі уладам сумесна з Спецыяльным дакладчыкам
па заахвочванні й абароне права на свабоду меркаванняў і іх выказвання,
Спецыяльным дакладчыкам па праве на свабоду мірных сходаў і аб'яднанняў, а
таксама Спецыяльным дакладчыкам па становішчы праваабаронцаў (гл. таксама
раздзел З ніжэй).
78. Крымінальны пераслед ужываўся за змяшчэнне фотаздымкаў у інтэрнэце ў
выпадку з працягваючымся расследаваннем супраць відэаблогера Антона Сурапіна ў
сувязі з сусветна вядомай справай аб парашутаванні плюшавых мядзведзікаў з
лозунгамі аб свабодзе слова51. Паводле прад'яўленых яму
абвінавачванняў у "дапамозе ў незаконным перасячэнні мяжы" Сурапін,
які цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, можа быць прысуджаны да сямі гадоў турмы.
79. Вышэйзгаданымі дзеяннямі ўрада ня толькі ўзмацняўся кантроль над
інтэрнэтам, нягледзячы на прамыя парады Вярхоўнага камісара, але й адвольна
выкарыстоўваліся рэпрэсіўныя па-зажурналісцкія правілы ў дачыненні да
інтэрнэт-СМІ.
80. Карэспандэнту польскай газеты "Gazeta Wyborcza" Андрэю Пачобуту
было прад'яўленае абвінавачванне ў паклёпе на прэзідэнта пасля размяшчэння
напісаных ім артыкулаў на
некалькіх сайтах. Сп. Пачобут быў вымушаны заставацца ў Гародні з чэрвеня 2012
года па сакавік 2013 года, калі справа была закрытая52.
81. Было выяўлена, што культурныя правы былі пастаўленыя пад пагрозу пераследам
паважанага інтэлектуальнага часопіса й форума "АРХЭ", што прывяло да
закрыцця
выдання й вымушанай эміграцыі ягонага рэдактара Валера Булгакава53. 14 верасня 2012 года сп. Булгакаў быў
затрыманы на прэзентацыі кнігі "Саветызацыя Заходняй Беларусі" ў
Гародні. Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці за продаж
асобнікаў кнігі.
З. Свабода мірных сходаў
82. Хаця артыкул 26 Канстытуцыі гарантуе права на мірныя сходы, заканадаўчыя
папраўкі аб мірных сходах, прынятыя ў 2011 годзе, пашырылі вызначэнне масавых
мерапрыемстваў і, у парушэнне закона, увялі крымінальную адказнасць за іх
арганізацыю. Улады пастаянна забараняюць мірныя сходы й выкарыстоўваюць
"хуліганства" й падобныя абвінавачванні ў адміністратыўныз
правапарушэннях для затрымання, й запалохвання грамадзян.
83. Адной з новых нагод для непакою ёсць тое, што грамадзяне атрымліваюць
адміністрацыйныя пакаранні за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве пасля яго
заканчэння, на падставе звестак, якія з'яўляюцца ў інтэрнэце. Адным з прыкладам
ёсць выпадак, калі тром праваабаронцам было прад'яўленае абвінавачванне па
артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (арганізацыя або
правядзенне масавага мерапрыемства або дэманстрацыі)
пасля таго, як яны змясцілі ў інтэрнэце фатаграфіі саміх сябе з партрэтамі палітвязня
Алеся Бяляцкага 10 сьнежня 2012 года. Яны атрымалі абвінавачанні праз дзевяць
дзён пасля падзеі і былі прысуджаныя да штрафаў (гл. таксама пункт 77 вышэй)54.
84. Сістэмны й пастаянны характар парушэння свабоды мірных сходаў можна ўбачыць
з дзевяці справаў, узбуджаных Паўлам Левінавым з Беларускага Хельсінскага
камітэта55, якія былі аб'яднаны ў сілу іх "фактычнага й
юрыдычнага падабенства", улічваючы, што ў кожным выпадку, сп. Левінаў
звяртаўся ў органы выканаўчай улады горада Віцебска па дазвол на пікетаванне56.
85. Дзеянні уладаў больш накіраваны на спыненне такіх вышэйзгаданых
мерапрыемстваў і прыцягненне да адказнасці іхніх удзельнікаў, у той час як
маюць быць скіраваныя на юрыдычнае й на практычнае судзеяне апошнім, як
нагадвае Спецыяльны дакладчык па праве на свабоду мірных сходаў і аб'яднанняў.
Адміністрацыйнае затрыманне павінна выкарыстоўвацца толькі ў выключных выпадках
і толькі з паважных меркаванняў бяспекі.
І. Свабода аб'яднанняў і праваабаронцаў
86. 31 Ліпеня 2012 года законапраект аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя
законы
па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў быў
прадстаўлены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу без папярэдняга
абмеркаваня з няўрадавымі арганізацыямі. Закон пакуль не прыняты. Нягледзячы на
тое, што законапраект утрымлівае шэраг пазітыўных нормаў у параўнанні з дзеючым
заканадаўствам, нават ягонае прыняцце й ажыццяўленне не прывядзе да паляпшэння
агульнага становішча са свабодай аб'яднанняў у Беларусі.
87. 24 студзеня 2013 года, быў прыняты Дэкрэт № 2 па ўнясенні змен у Дэкрэт за
студзень 1999 года аб працэдурах рэгістрацыі й ліквідацыі некамерцыйных
арганізацый, такіх як установы і асацыяцыі. Дэкрэт прадугледжвае, што зварот па
дзяржаўную рэгістрацыю мае ўтрымліваць пацвярджэнне, што ўласнік маёмасці або
кіраўнік юрыдычнай асобы не знаходзіцца на прафілактычным уліку у адпаведнасці
з Законам № 453-3 "Аб прафілактыцы правапарушэнняў". Падставай для
"прафілактычнай рэгістрацыі" (метад прафілактыкі правапарушэнняў),
як, зрэшты, і для нерэгістрацыі, маюць суб'ектыўны й няясны характар.
88. У 2012 годзе было зарэгістравана 111 новых аб'яднанняў, чатыры звязы
грамадскіх аб'яднанняў і 29 новых арганізацыйных структур палітычных партый.
Паводле звестак,
агучаных на прэс-канферэнцыі Міністэрства юстыцыі 7 лютага 2013 года, у
рэгістрацыі было адмоўлена 19 грамадскім аб'яднанням, уключаючы дзве палітычныя
партыі: Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю й Беларускую камуністычную рабочую
партыю.
89. Выглядае, што правабарончыя арганізацыі падвяргаюцца асабліваму кантролю. 9
кастрычніка 2012 года гаспадарчы суд Менска распарадзіўся зачыніць аб'яднанне
"Платформа" нібыта за тое, што былі парушаныя тэрміны падачы
падатковай дэкларацыі, і падатковаму інспектару не было паведамлена аб
пераездзе арганізацыі, хаця паводле паведамленняў пеперы былі дасланыя
своечасова, а пераезду наогул не было. Суд першай інстанцыі аштрафаваў
аб'яднанне на 3 мільёны рублёў, а 13 лістапада 2012 года Менскі гаспадарчы суд
пакінуў прысуд у сіле. Акрамя таго, з часу ўдзелу прадстаўнікоў
"Платформы" ў 47-ай сесіі Камітэта супраць
катаванняў у лістападзе 2011 года, яна падвяргалася пастаяннаму пераследу57.
Беларусь прадаставіла працэдурны агляд у адказ на сумесны зварот уладальнікаў
мандатаў адмысловых працэдур.
90. На працягу года працягваўся ціск на Праваабарончы цэнтр "Вясна".
26 лістапада 2012 года ягоны офіс быў апячатаны міліцыяй. Маёмасць, афіцыйна
зарэгістраваная на імя сп. Бяляцкага, была канфіскаваная паводле рашэння суда ў
2011 годзе, вынесенага па абвінавачванні яго ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. У
выпадку Бяляцкага Рабочая група па адвольных затрыманнях прызнала, што збор
сродкаў, які праводзіўся сп. Бяляцкім для таго, каб зрабіць магчымым само
існаванне "Вясны" й працяг ейнай дзейнасці, адпавядае пункту 1 артыкула
20 Усеагульнай дэкларацыі Правоў чалавека і артыкулу 22 Міжнароднага пакта аб
грамадзянскіх і палітычных правах58.
91. Акрамя таго, Рабочая група прыйшла да высновы, што Беларусь парушае свае
міжнародныя абавязальніцтвы, умешваючыся ў фінансаванне праваабарончай
дзейнасці няўрадавых арганізацый. Яна падкрэсліла, што крымінальны закон, ужыты
ў справе Бяляцкага, не ўключае праваабарончую дзейнасць у якасці прычыны,
дазваляючай вызваленне ад падаткаў, і што краіны-удзельніцы Пакта маюць ня
толькі негатыўнае абавязальніцтва ня ўмешвацца ў фінансаванне аб'яднанняў ці
іхнюю дзейнасць, але й пазітыўнае абавязальніцтва забяспечваць і прымаць такія
меры як садзеянне задачам аб'яднанняў шляхам дзяржаўнага фінансавання або
адмовы ад спагнання падаткаў з фінансавання, атрыманага за межамі краіны59. У сваім адказе Беларусь палічыла думку
Рабочай групы неаўтарытэтнай, палітычна абумоўленай і перасягаючай межы ейнага
мандата.
92. Былі атрыманыя паведамленні аб пастаянных актах запалохваньня й судовага
пераследу
правабаронцаў, што часам прыводзіла да турэмнага зняволення або буйных штрафаў
на фоне паведамленняў аб парушэннях належных судовых працэдур ў судах.
93. Сумесныя паведамленні падкрэслілі заклапочанасць з нагоды арышту й
затрымання праваабаронцаў, а таксама заяваў аб судовым і адміністрацыйным
пераследзе недзяржаўных праваабарончых арганізацый. У сваіх адказах на гэтыя
паведамленні урад Беларусі часам даваў змястоўныя адказы на пастаўленыя
пытанні.
94. Спецыяльны дакладчык занепакоены тым, што магчымасці для ажыццяўлення права
на свабоду аб'яднанняў не пашыраюцца, а заканадаўства з'яўляецца складаным.
Акрамя таго, праваабарончыя арганізацыі й праваабаронцы знаходзяцца пад
асаблівым наглядам, што павышае непакой аб іх абароненасці, бяспецы й
магчымасці ажыццяўляць сваю дзейнасць у надзейным і бяспечным асяроддзі.
Й. Дыскрымінацыя
95. Хаця агульныя прынцыпы роўнасці й адсутнасці дыскрымінацыі гарантаваныя
Артыкулам 22 Канстытуцыі й утрымліваюцца ў розных унутраных законах, у
беларускім заканадаўстве няма вызначэння дыскрымінацыі. Толькі артыкул 14
Працоўнага кодэкса пералічвае магчымыя падставы для дыскрымінацыі.
96. Няма судовай практыкі разгляду справаў аб дыскрымінацыі, улічваючы, што
суды
ня прымаюць дыскрымінацыю ў якасці асновы для судовых пазоваў.
97. Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын
адзначыў адсутнасць канкрэтнай забароны дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ва
ўсіх абласцях
жыцця ў нацыянальным заканадаўстве, а таксама
адсутнасць закона аб гендэрнай роўнасці або усеахопнага антыдыскрымінацыйнага
заканадаўства, якое б пакрывала полавую й гендэрную дыскрымінацыю60.
98. Падобным чынам, няма ніякага антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, датычнага
грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі.
99. Паколькі дыскрымінацыя з'яўляецца скразным пытаннем, уплываючым на
ажыццяўленне грамадзянскіх, культурных, эканамічных, сацыяльных і палітычных
правоў, вызначэнне дыскрымінацыі з'яўляецца важным першым крокам у ліквідацыі
дыскрымінацыйных практык.
К. Стаўленне да лесбіянак, геяў,
бісэксуалаў і транссэксуалаў
100. Хоць "гомасэксуальная дзейнасць" і была дэкрыміналізаваная ў
Беларусі ў 1994 годзе, сацыяльная перадузятасць у дачыненні да сэксуальных
мяншынь і праваабаронцаў, працуючых па гэтым пытанні, выглядае заахвочванай
адкрыта кплівым дыскурсам афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі й уладаў. У
сакавіку 2013 года, у адказ на міжнародную крытыку за парушэнні правоў
чалавека, прэзідэнт Лукашэнка заявіў, што "лепш быць дыктатарам, чым
геем"61. Працягваюць паступаць паведамленні аб выпадках матываванага
нянавісцю гвалту ў дачыненні да лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў
(ЛГБТ)62, адносна якіх рэдка выкарыстоўваліся
нормы права.
101. Становішча ў галіне правоў на свабоду сходаў і аб'яднанняў асабліва важнае
для ЛГБТ асоб. Як паведамляецца, у разгляданы прамежак часу не былі
санкцыянаваныя ніякія акцыі й не зарэгістраваныя ніякія ЛГБТ аб'яднанні63. Апошнім часам ЛГБТ асобы паведамлялі а
істотным пагаршэнні свайго становішча. Арганізацыя "GayBelarus"
спрабавала атрымаць рэгістрацыю ад Міністэрства юстыцыі ў якасці Цэнтра па
правах чалавека "Лямбда", прадаставіўшы 70 подпісаў
членаў-заснавальнікаў (больш, чым мінімальная патрабаваная колькасць). 8 лютага
2013 года "Лямбдзе" было адмоўлена ў рэгістрацыі на той падставе, што
ейны Статут не ўтрымлівае палажэнняў аб належнай сацыялізацыі ды усебаковым
развіцці моладзі64. Паводле паведамленняў,
пазней 67 з 71 заснавальнікаў, пражываючых у 12 розных гарадах Беларусі, былі
выкліканыя для размоваў у ДАІ або аддзел наркакантролю. Тыя, хто адмовіўся
прыйсці, наведваліся міліцыяй дома або на працы з накіраваннем павестак па
месцы працы.
102. Міліцыя таксама неаднаразова ладзіла рэйды ў ЛГБТ-клубах у Менску і
Віцебску65,
восем з якіх былі зарэгістраваныя ў студзені й лютым 2013 года66. Паводле паведамленняў, рэйды былі
запужваючымі й зняважлівымі, з выстройваннем людзей уздоўж сцяны, асабістымі
вобшукамі й роспытамі аб сэксуальных звычках67.
Л. Працоўныя правы й прафсаюзы
103. Працягваліся дыскрымінацыя й запалохванне незалежных прафсаюзаў, асабліва
ў буйным дзяржаўным сектары. Беларусь застаецца выключанай з сістэмы гандлёвых
прэферэнцый Еўразваза з-за зарэгістраваных Міжнароднай арганізацыяй працы
(МАП) сістэматычных парушэнняў свабоды
аб'яднання працоўных й права на вядзенне калектыўных перамоў. У лістападзе 2012
года МАП выявіла, што Урад Беларусі да гэтага часу не адказаў на ейныя парады68. Не было засведчана ніякага паляпшэння
ў заканадаўстве й практыцы, якія перашкаджаюць рэгістрацыі прафзвязаў за межамі
структуры Федэрацыі прафзвязаў Беларусі.
104. Камітэт МАП па свабодзе аб'яднання атрымаў некалькі заяваў аб
адміністрацыйным і фізічным пераследзе актывістаў прафзвязаў. Скаргі аб
працяглым умяшанні й уціску з боку ўладаў былі прадстаўленыя трыма прафзвязамі69. У Каміт паступалі заявы аб арышце й
збіцці лідэраў і членаў прафзвязаў, вобшуку ў рэгіянальным офісе Прафзвяза работнікаў радыёэлектроннай
прамысловасці ў Брэсце й канфіскацыі адтуль кампутараў, дакументаў і пячаці.
Паводле паведамленняў, больш за 50 асоб страцілі працу ў Гомельскай і Магілёўскай
абласцях з-за дзейнасці ў незалежных прафзвязах.
105. МАП нагадвае, што забарона прымусовай і дзіцячай працы з'яўляецца адной з
падвалін
міжнароднага працоўнага права. Аднак службовыя асобы ў Беларусі працягваюць
арганізоўваць суботнікі, або бясплатную працу па выходных (традыцыйны савецкі
метад мабілізацыі працоўных рэсурсаў) і бясплатныя сельскагаспадарчыя працы, да
якіх залучаюцца ў асноўным студэнты. Нягледзячы на тое, што паводле палажэнняў
аб суботніках праца мае быць добраахвотнай, работнікам даводзіцца выканаць свае
пастаянныя працоўныя абавязкі або задачы, пастаўленыя мясцовымі органамі
выканаўчай улады, такія як ўборка вуліц. Ім налічваецца заработная плата, але
ўсе даходы пераводзяцца ў фонды розных грамадскіх праектаў, такіх як
будаўніцтва бібліятэкі ў Менску, новага музея Другой айчынай вайны або атамнай
электрастанцыі70.
106. 7 снежня 2012 года прэзідэнт Лукашэнка падпісаў указ № 9 "Аб
дадатковых
мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці". Новы ўказ пазбаўляе
работнікаў дрэваапрацоўчай прамысловасці права свабодна звальняцца з працы.
Кампаніі, якія ўдзельнічаюць у фінансуемым
дзяржавай праекце мадэрнізацыі, абавязаныя выплочваць прэміі работнікам
па-за межамі зарплаты. Згодна з новым указам, супрацоўнікі, якія жадаюць
звольніцца насуперак волі сваіх працадаўцаў, могуць быць прымушаныя да вяртання
прэмій або пакінутыя на працы да таго часу, пакуль неабходная сума ня будзе
спагнаная з іхніх заробкаў. На цяперашні час указ датычыць менш чым 20 000
працоўных Беларусі.
107. Пры наведванні дрэваапрацоўчага прадпрыемства ААТ "Магілёўдрэў"
13 снежня
2012 года Прэзідэнт адзначыў, што сутнасцю дэкрата № 9 ёсць "прымусовая
праца",
заявіўшы, што "яны ня могуць сысці бяз вашага дазволу; тым, хто захоча
кінуць працу, давядзецца працаваць тут прымусова"71. Такім чынам, дэкрэт № 9 можа быць
разгледжаны як парушэнне асноўных стандарты правоў работнікаў, асабліва
Канвенцыі МАП № 29 аб прымусовай або абавязковай працы (1930 г.), №105 – Аб
скасаванні прымусовай працы (1957 г.) і №122 – аб Палітыцы ў галіне занятасці
(1964 г.). Ён таксама супярэчыць артыкулу 8.3 (а) Міжнароднага Пакта аб
грамадзянскіх і палітычных правах і артыкулу 41 (4) Канстытуцыі, забараняючым
прымусовую працу акрамя выпадкаў пакарання па рашэнні суда або пры надзвычайных
становішчах.
М. Выбары
108. 23 верасня 2012 года адбыліся парламенцкія выбары. Большасць міжнародных
назіральнікаў палічылі, што выбары не адпавядаюць асноўным стандартам
канкурэнтных, свабодных і справядлівых выбараў. Бюро АБСЕ па дэмакратычных
інстытутах і правах чалавека заявіла, што Беларусь не выконвае свае
"абавязальніцтвы АБСЕ, у тым ліку ў выкананні права грамадзян
аб'ядноўвацца, выстаўляць свае кандыдатуры й свабодна выказваць свае меркаванні72. У той жа час, назіральніцкая місія СНД
заявіла, што выбары адбыліся ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі дэмакратычнымі
нормамі й дзяржаўным заканадаўствам"73.
109. Дзве палітычныя партыі байкатавалі выбары, яшчэ дзве адклікалі сваіх
кандыдатаў, спасылаючыся на працяг затрымання людзей па палітычных прычынах,
абмежаваную ролю парламента й нізкі ўзровень даверу да выбарчага працэсу. У
цэлым, за 110 месцаў у парламенце змагалася 293 кандыдаты. Шаснаццаць былі
абраны на безальтэрнатыўнай аснове. Ніводзін з абраных кандыдатаў не з'яўляецца
прадстаўніком апазіцыі. Новая Палата прадстаўнікоў, як і папярэдняя, складаецца
з прадстаўнікоў трох партый, падтрымліваючых прэзідэнта.
110. Вітаным
паляпшэннем у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2008 года было істотнае
павелічэнне колькасці кандыдатаў і членаў выбарчых камісій ад палітычных
партый. Палітычным партыям упершыню ўдалося вылучыць кандыдатаў ва ўсіх
акругах. У той жа час, пры падліку галасоў прадстаўнікі апазіцыйных палітычных
налічваліся менш чым у 1 адсотку выбарчых камісій, выбар якіх заставаўся
прэрагатывай мясцовых выканаўчых уладаў74.
111. Унесеныя ў 2011 годзе папраўкі ў законы аб палітычных партыях, масавых
мерапрыемствах і Крымінальны кодэкс абмежавалі магчымасць публічных заклікаў да
правядзення сходаў, мітынгаў і дэманстрацый падчас выбарчай кампаніі. Некаторыя
вядомыя палітычныя дзеячы, якія маглі адыграць важную ролю ў выбарчых гонках,
былі пазбаўленыя магчымасці зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў з прычыны таго,
што знаходзіліся ў зняволенні пад час выбараў або перад імі. Поле спаборніцтваў
яшчэ больш абмяжоўвалася адвольнымі адміністрацыйнымі дзеяннямі. Цэнтральная
выбарчая камісія адмаўляла кандыдатам у рэгістрацыі на падставе нязначных
агрэхаў. У цэлым, не было зарэгістравана чатыры кандыдатуры.
112. Ня быў забяспечаны сумленны падлік галасоў у адпаведнасці з патрабаваннямі,
апісанымі ў пункце 7.4 Капенгагенскага дакумента АБСЕ, паколькі назіральнікам
не была прадастаўлена рэальнай магчымасці назіраць за падлікам галасоў, або
з-за адсутнасці належным чынам акрэсленай працэдуры падліку галасоў.
Празрыстасць вынікаў адмаўляецца тым фактам, што той факт, што Цэнтральная выбарчая камісія не
апублікавала канчатковыя вынікі з разбіўкай па выбарчых участках75.
V. Высновы й парады
113. Спецыяльны дакладчык робіць выснову, што існуе толькі
нязначны поступ у ажыццяўленні парадаў, дадзеных Вярхоўным камісарам у ейным
даклазе для Рады па правах чалавека ў 2012 годзе76.
Ён вітае ініцыятывы па стварэнні парламенцкай рабочай групы па смяротнаму пакаранню
й дзяржаўнага інстытута правоў чалавека ў адпаведнасці з Парыжскімі прынцыпамі,
і спадзяецца, што гэта прывядзе да хутчэйшага выканання парад у абедзвюх гэтых
галінах. Ён настойліва заклікае ўрад актывізаваць намаганні па ўсебаковым
выкананні ўсіх парад, дадзеных механізмамі ААН па правах чалавека.
114. У выніку сустрэч за разгляданы прамежак часу Спецыяльны дакладчык ацэньвае сістэму кіравання –
указы, законы, палітыку й практыку – як перашкаджаючыя ажыццяўленню
канстытуцыйных гарантый абароны правоў чалавека для ўсіх, хто пражывае ў
Беларусі. Становішча з правамі чалавека ў агульным няўстойлівае, а ў некаторых
абласцях – цяжкае, на што відавочна ўплывае панаванне выканаўчай улады над
заканадаўчай і судовай.
115. Сабраныя з першакрыніц звесткі ўказваюць на наяўнасць сістэмных і
сістэматычных парушэнняў правоў чалавека, асабліва ў галіне выканання судовых
працэдур, права на справядлівае судовае разбіральніцтва, і катаванняў.
Паведамленні аб адмове ў паўнавартасным ажыццяўленні правоў на свабоду
выказвання й меркаванняў, мірных сходаў і аб'яднанняў самі па сабе сведчаць аб
стане правоў чалавека ў Беларусі, паколькі часта гэтыя правы йдуць рука аб руку
з іншымі грамадзянскімі, культурнымі, эканамічнымі, палітычнымі й сацыяльнымі
правамі.
116. Становішча асоб, пазбаўленых свабоды, у прыватнасці, вядомых палітычных
зняволеных, выклікае глыбокую заклапочанасць. Умовы іх утрымання, у спалучэнні
з заявамі аб фізічным і псіхалагічным ціску, якім яны падвяргаюцца, можна
разглядаць як раўназначныя жорсткаму абыходжанню або нават катаванню.
117. Спецыяльны дакладчык
выказвае падзяку ўсім тым, хто прадстаўляў яму падрабязныя звесткі з першых рук
дзеля ягонай ацэны. Ён шкадуе аб тым, што ўрад не скарыстаўся гэтай магчымасцю.
Ён зноў пацвярджае сваю гатоўнасць развіваць пакрокавы падыход да ўзаемадзеяння
з урадам, пачынаючы з пытанняў, разгляданых абодвума бакамі ў галіне правоў
чалавека.
118. Спецыяльны дакладчык гатовы
працягваць прапаноўваць сваю падтрымку грамадзянскай супольнасці ў адпаведнасці
са сваім мандатам, і адзначае іхні дух і прыхільнасць справе абароны правоў
чалавека для ўсіх.
119. Спецыяльны дакладчык раіць
ураду Беларусі перагледзець і цалкам выконваць парады, вынесеныя Вярхоўным
камісарам ў ейным дакладзе. Акрамя таго, Спецыяльны дакладчык раіць ураду:
(А) Безумоўна вызваліць усіх палітычных апанентаў, праваабаронцаў і актывістаў,
і неадкладна палепшыць умовы іх утрымання пад вартай;
(Б) Прыняць меры па забеспячэнні сапраўднай
палітычнай падсправаздачнасці, уключаючы ўмацаванне сістэмы стрымак і проціваг
у палітычнай сістэме, выкараненне перашкод для актыўнага ўдзелу няўрадавых арганізацый
і апазіцыйных партый у палітычным жыцці й роўным доступе да права;
(В) Актывізаваць працу парламенцкай рабочай групы па смяротнаму пакаранню,
прадставіць поўныя звесткі аб ужо пакараных, а таксама ўвесці неадкладны
мараторый на прымяненне смяротнага пакарання з мэтай канчатковай яе адмены;
(Г) Прыспешыць ініцыятыву па стварэнні дзяржаўнага інстытута па правах чалавека
ў
адпаведнасці з Парыжскімі прынцыпамі;
(Д) Рэфармаваць судовы сектар, уключаючы выкараненне прававых і інстытуцыйных
перашкод, і гарантаваць незалежнасць судовай сістэмы ў адпаведнасці з Асноўнымі
прынцыпамі незалежнасці судовых органаў;
(Е) Рэфармаваць адвакатуру, расследаваць справы юрыстаў, які прадстаўлялі
інтарэсы асоб, затрыманых у сувязі з падзеямі 19 снежні 2010 года ды належна
аднавіць іхнія ліцэнзіі;
(Ё) Высвятліць лёс асоб, зніклых бяз звестак;
(Ж) Забяспечыць неадкладнае ўведамленне ўсіх затрыманых аб прычынах іх затрымання і любых
прад'яўленых ім абвінавачваннях, і дазволіць ім пастаянны доступ да адваката,
абранага імі або іхнімі сем'ямі;
(З) Забяспечыць поўную забарону катаванняў ды іншых відаў жорсткага
абыходжання, а таксама прыняць меры па прывядзенні ўмоў утрымання ў месцах
пазбаўлення волі ў адпаведнасць з Мінімальнымі стандартнымі правіламі
абыходжання з вязнямі ды іншымі адпаведных міжнароднымі й унутранымі прававымі
нормамі;
(І) Неакладна прыняць ўсеахопнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства ў
адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі;
(Й) Аператыўна расследаваць заявы аб выпадках гвалту, звязаных з сапраўднай або
меркаванай сэксуальнай арыентацыяй і стварыць сістэму рэгістрацыі такіх
выпадкаў;
(К) Пераглядзець і прыняць дакладнае й зразумелае заканадаўства, спрыяючае
правядзенню мірных сходаў і забяспечыць практычнае садзеянне й абарону мірных
сходаў, а таксама юрыдычна й практычна прызнаць спантанныя сходы;
(Л) Унесці змены ў заканадаўства й практыку дзеля забеспячэння магчымасці
лёгкага заснавання аб'яднанняў паводле простага, лёгкадаступнага,
недыскрымінацыйнага працэса на бясплатнай аснове;
(М) Абараніць праваабаронцаў і журналістаў ад пераследу, запалохвання й гвалту
ў выніку іхняй дзейнасці, а таксама праводзіць аператыўнае, бесстаронняе й
стараннае расследаванне й пакаранне вінаватых у такіх дзеяннях;
(О) Актывізаваць намаганні па забеспячэнні поўнага ажыццяўлення парад,
выкладзеных у дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы;
(П) Павысіць поступ у кірунку дасягнення Мэтаў развіцця тысячагоддзя,
разгледзеўшы, як прымяненне стандартаў правоў чалавека й адпаведных практык
можа дапамагчы ў іх устойлівым дасягненні;
(Р) Прызнаць права на свабоднае масавае выкарыстанне інтэрнэт-СМІ, у тым ліку ў
грамадскіх месцах і адмяніць нормы, якія даюць ўраду паўнамоцтвы кантраляваць
змест прэсы;
(С) Прызнаць уладальніка мандата ды ў поўнай меры
супрацоўнічаць з ім, выступаючы ў змястоўным і канструктыўным дыялогу й
спрыяючы наведванню ім краіны.
Дадатак
Праблемы правоў чалавека ў сувязі з парадамі, дадзенымі Вярхоўным камісара ААН па правах чалавека ў ейным дакладзе (A/HRC/20/8)
Супраца з праваабарончымі прыладамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека й УВКПЧ
У поўнай меры супрацоўнічаць з усімі праваабарончымі прыладамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый права, і цалкам выконваць усе парады, дадзеныя на універсальным перыядычным аглядзе й дамоўнымі органамі й адмысловымі працэдурамі – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (j)
У поўнай меры супрацоўнічаць з УВКПЧ, у тым ліку шляхам прадастаўлення тэхнічнай камандзе УВКПЧ магчымасці наведваць Беларусь і непасрэдна ўзаемадзейнічаць з адпаведнымі органамі ўлады й грамадзянскай супольнасцю – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (k)
Дзяржаўныя праваабарончыя ўстановы
Стварыць нацыянальны інстытут па правах чалавека ў адпаведнасці з Парыжскімі прынцыпамі – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (l)
Нарматыўна-прававая база: вяршэнства права
Ініцыяваць ўсехопны агляд агульных прававых рамак, у тым ліку Угалоўнага кодэкса, а таксама ў законаў, у якія ўносіліся праўкі ў 2011 годзе, прывёўшы іх у адпаведнасць з міжнароднымі дзяржаўнымі абавязальніцтвамі ў галіне правоў чалавека, падчас выканання чаго карыстацца міжнародным досведам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, АБСЕ й Рады Еўропы – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (n)
Права на жыццё й смяротная кара
Увесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў з мэтай адмены смяротнай кары, і ратыфікаваць Другі Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных Правы – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (m)
Умовы ўтрымання ў турмах, катаванні й іншыя віды жорсткага, бесчалавечнага ці прыніжальнага абыходжання
Правесці комплекснае, празрыстае й надзейнае расследаванне ўсіх паведамленняў аб выпадках катаванняў і жорсткага абыходжання і прыцягнуць вінаватых да адказнасці; забяспечыць пры любых абставінах фізічную й псіхалагічную недатыкальнасць затрыманых і зняволеных асоб, а таксама заснаваць незалежныя нацыянальныя прэвентыўныя механізмы для папярэджання катаванняў на ўнутрыдзяржаўным узроўні – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт 75 (с)
Абыходжанне с палітычнымі апанентамі, праваабаронцамі й актывістамі
Неадкладна й безумоўна вызваліць рэшту палітычных апанентаў, актывістаў і
журналістаў, якія ня ўдзельнічалі ні ў якіх гвалтоўных дзеяннях падчас падзей 19 снежня 2010 года й пасля іх – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (а)
Правесці бесстаронняе, стараннае й аб'ектыўнае расследаванне абставін, у
якіх былі арыштаваныя й затрыманыя вышэйназваныя асобы, і прыняць неадкладныя
меры па іх рэабілітацыі – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека , пункт 75
(b)
Незалежнасць суддзяў і адвакатаў
Забяспечыць поўнае выкананне міжнародных стандартаў належнай прававой працэдуры
й справядлівага судовага разбіральніцтва; неадкладна пакласці канец усім формам
ціску на суддзяў, адвакатаў і членаў калегій, і забяспечыць свабоду й
незалежнасць адвакатуры ад усіх формаў адміністрацыйнага кантролю з боку Урада
– рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (i)
Справядлівае судовае разбіральніцтва
Забяспечыць поўнае выкананне міжнародных стандартаў належнай прававой працэдуры
й справядлівага судовага разбіральніцтва; неадкладна пакласці канец усім формам
ціску на суддзяў, адвакатаў і членаў калегій і забяспечыць свабоду й
незалежнасць адвакатуры ад усіх формаў адміністрацыйнага кантролю з боку Урада
– рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 27 (i)
Вывучыць высновы й заўвагі, прыведзеныя ў
Дакладзе Бюро АБСЕ па Дэмакратычных інстытутах і правах чалавека па
назіранні за судовымі працэсамі ў Беларусі і цалкам выканаць змешчаныя там
рэкамендацыі – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт 75 (o)
Свабода выказвання й перакананняў
Неадкладна пакласці канец усім формам ціску на журналістаў і работнікаў СМІ,
зняць
усе абвінавачванні супраць журналістаў, якія пераследуюцца за сваю прафесійную
дзейнасць і прыняць меры па іхняй рэабілітацыі; адклікаць афіцыйныя
папярэджанні, вынесеныя газетам і спыніць гэтую практыку – рэзалюцыя 20/13 Рады
па правах чалавека, пункт 75 (g)
Забяспечыць свадобу выказвання й стварыць прававыя ўмовы й практыкі, якія б
спрыялі сапраўднай свабодзе сродкаў масавай інфармацыі; выкараніць практыку
цэнзуры й самацэнзуры; забяспечыць мінімізацыю мер па кантролі за інтэрнэтам і
ўпэўніцца, што рэгуляванне не прывядзе да цэнзуры электронных сродкаў масавай
інфармацыі й свабоды слова – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75
(h)
Свабода мірных сходаў
Забяспечыць поўнае ажыццяўленне права на свабоду сходаў і аб'яднанняў у
адпаведнасці з міжнародным правам і пакласці канец усім формам палітычнага й
адміністрацыйнага ўціску й пераследу палітычных апанентаў – рэзалюцыя 20/13
Рады па правах чалавека, пункт. 75 (d)
Свабода аб'яднанняў і праваабаронцаў
Пакласці канец усім формам уціску й пераследу арганізацый грамадзянскай
супольнасці, а таксама індывідуальных праваабаронцаў; неадкладна й безумоўна
вызваліць Алеся Бяляцкага й зняць абвінавачанні, высунутыя супраць яго й іншых
праваабаронцаў – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (e)
Прыняць меры дзеля забеспячыэння свабоды арганізацый грамадзянскай супольнасці
выконваць свае задачы; адклікаць афіцыйныя папярэджанні, вынесеныя арганізацыям
грамадзянскай супольнасці й спыніць практыку вынясення такіх папярэджанняў –
рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (f)
Выбары
Вывучыць высновы й заўвагі, прыведзеныя ў дакладзе назіральнай місіі АБСЕ ў Беларусі й даклад Дакладчыка Маскоўскага механізма
АБСЕ Масква – рэзалюцыя 20/13 Рады па правах чалавека, пункт. 75 (o)
* Дадатак да дадзенага даклада распаўсюджваецца толькі на мове, на якой быў прадастаўлены.
** Прадастаўлены cа спазненнем.
1 A/HRC/20/8, пункт 75.
2 Даклад аб развіцці чалавечага патэнцыялу за 2013 год, Уздым Поўдня: Развіццё чалавецтва ў разнастайным свеце, ПРААН, 14 сакавіка 2013 года. Даступны на http://hdr.undp.org/hdr4press/press/report/hdr/english/HDR2013_EN_Complete.pdf, p. 143.
3 Выніковы даклад Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, 14 снежня 2012 года, даступны на http://www.osce.org/odihr/elections/98146.
4 "Назіральнікі СНД: Парламенцкія выбары ў Беларусі былі праведзеныя ў адпаведнасці з дэмакратычнымі нормамі", КиївПост, 1 кастрычніка 2012 года. Даступны на http://www.kyivpost.com/content/russia-and-former-soviet-union/cis-observers-parliamentary-elections-in-belarus-held-according-to-democratic-norms-313745.html.
5 6 лістапада й 19 снежня 2012 года 1 2 і 18 студзеня 2013 года.
7 CERD/C/BLR/18-19.
8 CAT/C/BLR/CO/4/Дадатак 2.
9 Гл. A/HRC/14/32/Дадатак 2.
10 Гл. http://www.ohchr.org/EN/HRBodies/UPR/Pages/UPRImplementation.aspx.
11 A/HRC/15/16, пункт 97.4.
12 Выніковы дакумент рабочай сустрэчы Беларускіх праваабаронцаў 16 кастрычніка 2012 г. Даступны на http://www.civicsolidarity.org/sіtes/default/files/belarus_humanrights_defenders_position_nhri.pdf.
15 Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі 67/176, прынятая 111 галасамі, 41 – супраць, 34 – устрымаліся.
16 Гл. http://www.belta.by/ru/all_news/society/Vopros-o-vvedenii-moratorija-na-smertnuju-kazn-v-Belarusi-ostaetsjaotkrytym---Miklashevich_i_621887.html.
17 Гл. UNDP Belarus at http://undp.by/en/undp/milleniumgoalsbelarus/.
18 A/HRC/15/16, пункты 97.44 – 97.46.
19 A/HRC/20/8, пункт 74.
20 Малахоўскі й Пікуль супраць Беларусі (CCPR/C/84/D/1207/2003), Карняенка супраць Беларусі (CCPR/C/105/D/1226/2003), Грыб супраць Беларусі (CCPR/C/103/D/1316/2004), Кацора супраць Беларусі (CCPR/C/99/D/1377/2005), Карняенка супраць Беларусі (CCPR/C/95/D/1553/2007), Залеская супраць Беларусі (CCPR/C/101/D/1604/2007), Судаленка супраць Беларусі (CCPR/C/104/D/1750/2008), Гоўша з суаўтарамі супраць Беларусі (CCPR/C/105/D/1790/2008), Шумілін супраць Беларусі (CCPR/C/105/D/1784/2008), Левінаў супраць Беларусі (CCPR/C/105/D/1867/2009, 1936, 1975, 1977-1981, 2010/2010)
21 Бандажэўскі супраць Беларусі (CCPR/C/86/D/1100/2002), Грыб супраць Беларусі (CCPR/C/103/D/1316/2004), Марыніч супраць Беларусі (CCPR/C/99/D/1502/2006), Судаленка супраць Беларусі (CCPR/C/104/D/1750/2008), Карняенка супраць Беларусі (CCPR/C/105/D/1226/2003), Кавалёва й Казяр супраць Беларусі (CCPR/C/106/D/2120/2011).
22 Звоскаў з суаўтарамі супраць Беларусі (CCPR/C/88/D/1039/2001), Малахоўскі й Пікуль супраць Беларусі (CCPR/C/84/D/1207/2003), Карняенка і інш. супраць Беларусі (CCPR/C/88/D/1274/2004), Кацора з суаўтарамі супраць Беларусі (CCPR/C/100/D/1383/2005), Карняенка супраць Беларусі (CCPR/C/105/D/1226/2003)
23 Далей у артыкуле 101 (2) сцвярджаецца, што Прэзідэнту ня могуць быць нададзеныя паўнамоцтвы выдаваць ўказы, уносячыя змены й дапаўненні ў Канстытуцыю й ейнае тлумачэнне; змены і дапаўненні ў праграмныя законы; зацвярджэнне рэспубліканскага бюджэту й дакладаў аб ягоным выкананні; змены ў парадку выбараў Прэзідэнта й Парламента; або абмежаванне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Закон аб дэлегаванні заканадаўчых паўнамоцтваў Прэзідэнту не дазваляе яму змяняць згаданы закон і не ўпаўнаважвае яго на ўсталяванне норм са зваротным дзеяннем.
[25] Беларускае тэлеграфнае агенцтва: "Закон аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе ў Беларусі ў 2013 годзе", 3 студзеня 2013 года, даступны на http://news.belta.by/en/news/president?id=703258.
[26] A/HRC/20/8, пункт 71.
[27] CCPR/C/106/D/2120/2011.
[28] Андрэй Жук, Васіль Юзчэпчук, Алег Грышкаўцоў, Андрэй Бурдыка й Уладзіслаў Кавалёў. Гл. даклад, прадстаўлены ў УВКПЧ Беларускім домаў правоў чалавека. Фондам дамоў правоў чалавека, Міжнароднай турэмнай рэформай і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў красавіку 2012 года. Даступны на http://humanrightshouse.org/Articles/17981.html.
[29] A/67/279, пункт 52.
[30] E/CN.4/2001/68, пункты 107-108.
31 CCPR/C/104/D/1820/2008.
32 Гл. таксама http://spring96.org/en/news/61860.
33 CAT/C/BLR/CO4, пункт 10.
34 Там жа, пункт 16.
35 CCPR/C/106/D/212/2011, пункт 11.2.
36 Гл. таксама CAT/C/BLR/CO/4, пункт 11.
37 Гл. "Вясна": "Крытычнае становішча палітычных зняволеных у Беларусі і 40 актывістаў, свабода якіх істотна абмежаваная", 5 сакавіка 2013 года, даступна на http://spring96.org/en/news/61661.
38 Human Rights Watch, “Беларусь, перастань запужваць палітвязняў”, 2 кастрычніка 2012 года, дасяжна на http://www.hrw.org/news/2012/10/02/belarus-stop-intimidation-political-prisoners.
40 Глядзі Міжамерыканскі суд па правах чалавека, Лоайза-Тамайо супраць Перу, 17 верасня 1997 года, пункт. 58; Гадзінес-Крус супраць Гандураса, 20 студзеня 1989 года, пункты 164 й 197; Фэрэн-Гарбі й Соліс Каралес супраць Гандураса 15 сакавіка 1989 года, пункт 149; і Веласкес Радрыгес супраць Гандураса, 29 ліпеня 1988 года, пункты 156 і 187. Глядзі таксама Афрыканская камісія па правах чалавека, Адвакацкая кансультацыя Газі Сулеймана супраць Судана, паведамленні 222/98 і 229/99 (2003 г.); і Amnesty International і іншыя супраць Судана, паведамленні 48/90, 50/91, 52/91, 89/93 (1999г.), пункт 43.
41 CAT/C/BLR/CO/4, пункт 12 (a).
42 A/HRC/17/30/Дадатак 1, пункт 101.
43 Закон аб
адвакатуры й юрыдычнай практыцы ў Рэспубліцы Беларусь, 6 красавіка 2012 года.
44 CCPR/C/86/D/1100/2002,
CCPR/C/103/D/1316/2004, CCPR/C/99/D/1502/2006,
CCPR/C/104/D/1750/2008, CCPR/C/105/D/1226/2003 and
CCPR/C/106/D/2120/2011.
45 CCPR/C/106/D/2120/2011.
46 Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, маніторнынг судоў у
Беларусі (сакавік-ліпень 2011 года), 10 лістапада 2011 года.
47 A/HRC/WGAD/2012/39, пункты 46 і 53.
48 Гл. http://www.belta.by/ru/all_news/society/Mininform-Belarusi-za-2010-2012-gody-napravil-105-otkazov-v-registratsii-SMI_i_623567.html.
49 Беларуская
асацыяцыя журналістаў, СМІ ў Беларусі – 2012: кароткі агляд і аналіз,
рассылка за 2012 год, дасяжна на www.baj.by/sites/default/files/monitoring_pdf/brief_2012_mass_media_in_belarus_en.pdf.
50 Гл. http://www.omct.org/human-rights-defenders/urgent-interventions/belarus/2013/01/d22115/ і
http://spring96.org/ru/news/60850.
51 Аліса Крымер", Студэнту-фотажурналісту Антону Сурапіну пагражае 7
гадоў зняволення ў беларускай турме за здымкі плюшавых мядзведзікаў, Huffington
Post, 14 жніўня 2012 года, даступна на www.huffingtonpost.com/2012/08/14/anton-suryapin-student-ph_n_1775593.html.
52 Гл. www.svaboda.org/content/article/24784491.html.
53 http://www.svaboda.org/content/article/24768828.html.
54 Гл. http://www.omct.org/human-rights-defenders/urgent-interventions/belarus/2013/01/d22115/.
55 CCPR/C/105/D/1867/2009, 1936, 1975, 1977-1981, 2010/2010.
56 Цэнтр па грамадзянскіх і палітычных правах, рэзюмэ справы "Левінаў супраць Беларусі", 19 ліпеня 2012, даступна на http://www.ccprcentre.org/wp-content/uploads/2013/01/1867-2009-Levinov-v-Belarus.pdf.
57 A/HRC/21/49, справа № BLR 2/2012, стар. 47.
58 A/HRC/WGAD/2012/39, пункт 50.
59 Там жа, пункт 48.
60 CEDAW/C/BLR/CO/7.
61 Reuters, “Беларускі
Лукашэнка: "Лепш дыктатар, чым гей", 4 сакавіка 2012 года, даступна
на http://www.reuters.com/article/2012/03/04/us-belarus-dicator-idUSTRE8230T320120304.
62 Гл. http://gaybelarus.by/english/minsk-gay-pride/17-year-old-guy-from-brest-was-beaten-by-a-classmate-of-the-expected-sympathies.html.
65 Юрась Карманаў: "Геі ў Беларусі падвяргаюцца рэйдам і затрыманням за спробу стварыць праваабарончую групу". Vancouver Sun, 15 лютага 2013 г., даступна на http://www.vancouversun.com/life/Gays+Belarus+face+raids+arrests+trying+form+rights+group/7969238/story.html
66 Civil Rights Defenders, “Кампанія супраць ЛГБТ арганізацыі”, 18 студзеня 2013 года, даступна на http://www.civilrightsdefenders.org/news/campaign-against-lgbt-organisation/.
67 BelarusDigest, "Спроба зарэгістраваць ЛГБТ-арганізацыю ў Беларусі выклікала міліцэйскія рэйды", 6 лютага 2013 года, даступна на http://belarusdigest.com/story/attempt-register-lgbt-organisation-belarus-provokes-police-raids-12972.
68 Міжнародная арганізацыя працы, 366-ы даклад Камітэта па свабодзе аб'яднанняў (GB.316/INS/9/2) (даступны на http://www.ilo.org/wcmsp5/groups/public/---ed_norm/---relconf/documents/meetingdocument/wcms_193261.pdf), пункты 1-28.
69 Там жа, даклад № 352, пункт 68.
70 Беларусь-Дайжэст: "Беларусаў прымушаюць працаваць па выхадных", 11 кастрычніка 2011 года, даступна на http://belarusdigest.com/story/forced-labour-belarus-6117.
71 Беларускае тэлеграфнае агенцтва, "Лукашэнка: Дрэваапрацоўчая прамысловасць мусіць выконваць Дэкрэт №9", 13 снежня 2012 года, даступна на http://news.belta.by/en/news/president?id=701681#.
72 Выніковы даклад Бюро АБСЕ па Дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, 14 снежня 2012 года, даступны на http://www.osce.org/odihr/elections/98146.
73 "Назіральнікі СНД: Парламенцкія выбары ў Беларусі былі праведзеныя ў адпаведнасці з дэмакратычнымі нормамі", КиївПост, 1 кастрычніка 2012 года. Даступны на http://www.kyivpost.com/content/russia-and-former-soviet-union/cis-observers-parliamentary-elections-in-belarus-held-according-to-democratic-norms-313745.html.
74 Выніковы даклад "Вясны" па выбарах У Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу пятага склікання, 24 верасня 2012 года, даступны на http://elections2012.spring96.org/en/news/57895.
75 Выніковы даклад назіральнай місіі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (гл. спасылку 72).
76 A/HRC/20/8.