Лукашэнка: «Суддзі разумеюць, што падкантрольныя». Канстытуцыя: «Суддзі незалежныя»
Падчас інтэрв’ю «Ізвестіям ва Украіне» Аляксандр Лукашэнка даў адвольную трактоўку паўнамоцтваў суддзяў і пракурора ў нашай краіне: «У нас у Беларусі створаны кампактны аператыўна-аналітычныцэнтр пры прэзідэнце, у ім менш за сто чалавек. Яго кантралюе мой старэйшы сын. Па законе яму падкантрольная вярхушка спецслужбаў. Сын хварэе за бацьку, пракурор разумее, што ён падкантрольны, і суддзі разумеюць, што падкантрольныя. Калі галава не гнілая, хвост будзе круціцца».
Са словаў Лукашэнкі вынікае, што суддзі і пракуроры падкантрольныя «сыну» альбо «вярхушцы спесцлужбаў», падкантрольных «сыну».
Разам з тым, згодна з арт. 110 Канстытуцыі Беларусі, «суддзі пры ажыццяўленні правасуддзя незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону. Якое-небудзьумяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананню правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць па закону».