viasna on patreon

У Крычаўскім РАУС ідуць праверкі ў сувязі са збіццём падазраванага

2013 2013-06-18T12:29:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад”, зараз у мясцовым РАУС праводзяцца шматлікія праверкі супрацоўнікамі Упраўлення ўласнай бяспекі МУС і УКДБ па Магілёўскай вобласці.

Падставай для праверак паслужыў факт збіцця супрацоўнікамі міліцыі невінаватага чалавека ў будынку Крычаўскага РАУС. Згодна інфармацыі газеты, падчас расследвання справы аб крадзяжы з мясцовага УКПП “Камунальнік”, супрацоўнікі РАУС прымянілі меры фізічнага ўздзеяння да падазраванага. У выніку ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і звярнуўся з заявай аб неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ў Крычаўскі межрайаддзел КДБ.

Па словах рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага, зараз да расследвання справы аб збіцці чалавека супрацоўнікамі міліцыі падключылася абласная пракуратура.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства