viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-06-18T08:55:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”  З якімі прапановамі АБСЕ звярнулася да беларускіх уладаў у пытанні правоў чалавека, за што былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы на актывістаў з Баранавічаў і Гродна і як ТБМ прапаноўвае пашырыць сферу ўжывання беларускай мовы.

“Падзея тыдня” - На мінулым тыдні ў Мадрыдзе праходзіў 5-ы Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання. Нашу краіну на гэтым глабальным форуме прадстаўлялі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - трэнер адмысловай адукацыйнай праграмы “Правы чалавека на пальцах” Наста Лойка.

"Навіны палітвязняў"  17 чэрвеня Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць” распачынае інфармацыйную кампанію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі Тыдзень палітвязня”.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбома рок-гурта “Верасень” пад назваю “Караблі” які з’явіўся нядаўна на сайце http://ultra-music.com.

Слухаць выпуск:

 

https://spring96.org/images/upload/sound/2013-25/2013-06-18_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства